Альфрэд Гугенбэрг
Альфрэд Гугенбэрг | |
| Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1865[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 12 сакавіка 1951[4][1][2][…] (85 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | палітык, мэдыямагнат, фінансіст, дыплямат, выдавец |
| Бацька | Carl Hugenberg[d] |
| Узнагароды | |
Альфрэд Эрнст Крыстыян Аляксандар Гугенбеэрг (па-нямецку: Alfred Ernst Christian Alexander Hugenberg; 19 чэрвеня 1865 году, Гановэр — 12 сакавіка 1951 году, Кюкенбрух) — нямецкі бізнэсовец і палітык. Ягоны канцэрн кантраляваў палову нямецкай прэсы і зрабіў значны ўнёсак у разбурэньне Ваймарскай рэспублікі з дапамогай нацыяналістычнай і антыдэмакратычнай прапаганды. Райхміністр у першым кабінэце Адольфа Гітлера ў 1933 годзе.
У 1918 годзе ўступіў у НННП, прадстаўляў гэтую партыю з 1919 года ў райхстагу. Стаў старшынём НННП пасьля ейнага правалу на выбарах у 1928 годзе. Гугенбэрг быў прыхільнікам ідэяў радыкальнага нацыяналізму. Ён спадзяваўся зрынуць рэжым Ваймарскай рэспублікі і ўсталяваць аўтарытарную форму кіраваньня. Да 1933 году супрацоўнічаў з нацысцкай партыяй, у 1932 годзе падтрымаў Франца фон Папэна. Быў міністрам эканомікі, сельскай гаспадаркі і харчаваньня ў кабінеце Гітлера. У чэрвені 1933 году быў змушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы міністра, але застаўся дэпутатам райхстагу.
Па вайне быў затрыманы ангельцамі. У 1949 годзе быў прызнаны «спадарожнікам», які не нясе прававой адказнасьці за нацысцкія злачынствы. Памёр 12 сакавіка 1951 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Alfred Hugenberg // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Alfred Hugenberg // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Alfred Hugenberg // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- 1 2 Гугенберг Альфред // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.