Алькішкі
| Алькішкі лац. Alkiški лет. Alkiškiai | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Шавельскі |
| Раён | Акмянскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 76 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°16′04,80″ пн. ш. 22°50′20,40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Алькішкі на мапе Летувы Алькішкі | |
Алькішкі (лет. Alkiškiai) — вёска ў Летуве, на рацэ Дабікіні. Уваходзяць у склад Новаакмянскага староства Акмянскага раёну Шавельскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэльгі, Эльга або Алька (Helgi, Elgo, Alko) — імя германскага паходжаньня[1][2][3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. Алькішкі ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 236 чалавек[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 729.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 220.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 29.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 22.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 362.