Альжбета Васілеўская
Альжбета Васілеўская | |
Дата нараджэньня | 1869 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1951 |
Месца пахаваньня | |
Бацька | Аляксандар Ленскі[d] |
Маці | Сабіна Ленская[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Васілеўская.
Альжбе́та Васіле́ўская (Лэ́нская) (па-польску: Elżbieta Wasilewska (Łęska); 1869, маёнтак Сула — 1951, Рубяжэвічы) — землеўладальніца, філянтропка, апошняя ўладальніца маёнтку Сула[1], малодшая сястра мастака Зянона Лэнскага, стрыечная сястра грамадзкай дзеячкі Міхаліны Лэнскай.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаліна нарадзілася ў сям’і землеўладальніка Аляксандра Лэнскага і Сабіны Карказовіч, уладальнікаў маёнтку Сула. Ажанілася з Казімерам Васілеўскім, уладальнікам маёнтку Гародня[2]. Пасьля шлюбу яна стала гаспадыняю багатага маёнтка Гародня (што пад Воршай на Віцебшчыне) са старажытным асабняком, які ўпрыгожвалі фрэскі й карціны надзвычай моднага тады Генрыха Семірадзкага(pl), сваяка Васілеўскіх[3]. Падчас Першай сусьветнай вайны муж Альжбеты загінуў, і Альжбета была вымушана перадаць маёнтак Казімера сваякам (сваёй залвіцы), бо ў шлюбе ня мела дзяцей. Стаўшы ўдавой, вярнулася ў бацькоўскі маёнтак у Суле.
У 1907 г. пачала займацца будаўніцтвам Касьцёлу Сьв. Язэпа ў Рубяжэвічах: фундавала сродкі й кіравала працэсам. Дзякуючы Альжбеце касьцёл быў пабудаваны да 1911 году. Акрамя таго, Альжбета актыўна апекваецца будынкам сядзібы ў Суле: займаецца рэстаўрацыяй і абнаўленьнем. Існуе паданьне, што падчас падпісаньня Рыскай дамовы падкупіла памежнікаў, каб тыя перанесьлі мяжу на 4 км на ўсход ад Рубяжэвічаў[4]. У 1939 г. падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 18 верасьня ледзь не была арыштавана. Паводле адной вэрсыі Альжбету абаранілі сяляне, якія абступілі шляхцянку й дамовіліся зь НКУСаўцамі не арыштоўваць Альжбету, якая знаходзілася тады ва ўжо сталым узросьце, а па іншай вэрсыі выратаваў Альжбету хабар, які яна паднесла арыштантам[4]. Палац у Сулах быў разбураны ў 1939 годзе, пасьля чаго Альжбета пераехала ў дом служак, дзе пражыла са сваёй былой служкай і сяброй Стэфаніяй Сылюк да сьмерці ў 1951 г. Пахавана на могілках у Рубяжэвічах[5].
У творах мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1899 годзе мастак Антон Каменскі намаляваў партэрт Альжбеты Васілеўскай, знакамітай прыгажуні й землеўладальніцы. Партрэт выйшаў у калекцыі мастака пад назвай «Панскі маёнтак Сула».
- У 1903 годзе мастак Зянон Лэнскі, старэйшы брат Альжбеты, выканаў яе партрэт (справа ўверсе), які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь. Драматычная зьмена лёсу й меланхалічны пэндзаль мастака напоўнілі прыхаваным смуткам гэты чароўны жаночы вобраз — лепшы зь вядомых партрэтаў Ленскага[2]. Пры складаным эмацыйным настроі мадэлі партрэт вылучае «абсалютная непрэтэнцыёзнасьць і абсалютная простасьць формы»[2]. Нэта апошні па часе вядомы партрэт мастака[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Василевская, Эльжбета (—1951)
- ^ а б в г Надзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі, часопіс Наша Вера
- ^ Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych Kresach Rzeczypospolitej. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. Cz. 2. Warszawa, Kraków. 1991. S. 292.
- ^ а б Последние владельцы Сулы. Эльжбета Ленская — женщина с непростой судьбой.
- ^ Wasilewska Elzbieta
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фільм на youtube.com