Перайсьці да зьместу

Зянон Ленскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зянон Ленскі
Дата нараджэньня 1864
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1927
Месца сьмерці Варшава
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, калекцыянэр мастацтва, грамадзкі дзяяч

Зяно́н Алякса́ндравіч Ле́нскі (1864, маёнтак Сула — 1927, Варшава) — беларускі мастак.

Зянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду гербу Астоя. Дзед Зянона Антоні Ленскі меў у сваім уладаньні некалькі маёнткаў у Менскай губэрні і ўзначальваў менскі межавы суд. Бацька Зянона Аляксандар нарадзіўся ў 1836 годзе. Маці Сабіна Карказовіч.

Зянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава. Быў другім дзіцёнкам у сям’і. Ад 1875 году да 1883 году вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя клясы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвам. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом. У 1889 годзе выехаў у Мюнхэн. У 1898 ды 1911 гадох прайшлі выставы ў Менску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадох — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства Аховы помнікаў. Памёр ад раку ў лістападзе 1927 году.

  • Партрэт Схалястыкі Карказовічавай з роду Ўняхоўскіх. 2-я пал. 1880-х гадоў.
  • Партрэт княгіні Катажыны Радзівіл (1890 г.).
  • Мужчынскі партрэт (1891 г.).
  • Партрэт З.Піатровіча (1900 г.).
  • Партрэт сястры мастака Эльжбеты Ленскай, па мужу Васілеўскай (1903 г.).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]