Перайсьці да зьместу

Альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алфавіт»)

Альфабэ́т, абэцэ́да[a] (азбука[1]) — упарадкаваная пэўным чынам сукупнасьць разнастайных знакаў: літараў, лічбаў, спэцыяльных і службовых знакаў, кожны зь якіх уяўляе сабой фанэму ў гутарковай мове. Ёсьць і іншыя сыстэмы — лягаграфічнае пісьмо, у якой кожны знак уяўляе сабой слова, марфэмнае, дзе кожны знак ёсьць сэмантычная адзінка, ці складовае пісьмо, у якім кожны знак уяўляе асобны склад.

Назва слова паходзіць ад дзьвюх першых літараў грэцкага альфабэту: альфа і бэта, якія ў сваю чаргу паўсталі зь фінікійскага альфабэту. Існуюць дзясяткі альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца сёньня, але найбольш распаўсюджанымі зь іх зьяўляюцца лацінскі[2], які паўстаў зь першага сапраўднага альфабэту, грэцкага[3]. Большасьць сучасных альфабэтаў маюць лінейны запіс, але прыкметнымі выключэньнямі зьяўляюцца альфабэт Брайля, дактылялёгія й альфабэт Морзэ.

  1. ^ Азбука // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 153. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  2. ^ Haarmann, Harald (2004). «Geschichte der Schrift» (2nd ed.). München: C. H. Beck. ISBN 3-406-47998-7 ст.96
  3. ^ Coulmas, Florian (1996). «The Blackwell Encyclopedia of Writing Systems». Oxford: Blackwell Publishing. ISBN 0-631-21481-X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]