Складовае пісьмо
Выгляд
Складовае пісьмо, або сілябічнае пісьмо (па-грэцку: syllabe склад) — від пісьма, у якім знак прадстаўляе фанэтычны склад. У параўнаньні з ідэаграфічным пісьмом мае меней знакаў, дакладней перадае фанэтычную і граматычную структуру мовы. Такое пісьмо пачало фармавацца ў 2 тысячагодзьдзі да н. э. на аснове ідэаграфічнага, калі знакамі таго пачалі азначацца замест цэлых словаў асобныя склады. Сучаснымі прыкладамі складовага пісьма ёсьць індыйскае, японскае, карэйскае. Звычайна сымбаль у складовым пісьме ўяўляе сабою неабавязковы зычны, за якім ідзе галосны. У сярэднім складовыя літары складаюцца з 80—120 сымбалеў.