Алоля
Выгляд
| Алоля Алоля | |
| Населены пункт | |
Уезд у вёску | |
| Краіна | Маскоўшчына |
|---|---|
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 162 чал. |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 182303 |
Ало́ля (сёньня Ало́ль) — вёска ў Маскоўшчыне, у Пусташкінскім раёне Пскоўскай вобласьці, разьмяшчаецца на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Адміністрацыйны цэнтар Алольскай воласьці. Вёска разьмешчана за 20 км на паўночны захад ад горада Пустошка, на аднайменнай рацэ Алоля каля Мясоўскага возера, другой назвай якога зьяўляецца таксама «Алоля».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва вёскі паходзіць ад аднайменнай ракі, мае балцкае паходжаньне. Корань слова *al- зьвязваюць з індаэўрапейскім коранем, якое мае значэньне «цячы», ён выяўляецца ў сучасным жамойцкім (г. зн. летувіскім) alėti - «цячы, сачыцца». Наступны за коранем суфікс -al таксама балцкі. На дваенных і дарэвалюцыйных картах назва ракі, возера і вёскі пазначалася як «Алоля».
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|