Перайсьці да зьместу

Алехандра Вальвэрдэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алехандра Вальвэрдэ
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 25 красавіка 1980(1980-04-25)[1][2] (44 гады)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 177 см[3]
Вага 61 кг
Спартовая інфармацыя
Спэцыялізацыя унівэрсал,
шматдзёньнік
Прафэсійныя клюбы
2002—2004
2005
2006—2010
2011—2022
Comunitat Valenciana-Kelme
Illes Balears-Banesto
Caisse d’Epargne
Team Movistar

Алехандра Вальвэрдэ Бэльмонтэ (па-гішпанску: Alejandro Valverde Belmonte; 25 красавіка 1980 году, Мурсія, Гішпанія) — гішпанскі шашэйны раварыст. Цяпер выступае ў гравійным роварным спорце. З 1 студзеня 2010 году 2 гады знаходзіўся ў дыскваліфікацыі праз допінг[4]. Пераможца гонкі Льеж — Бастонь — Льеж, двухразовы чэмпіён Про-тур UCI.

Вальвэрдэ нарадзіўся ў сям’і раварыста-аматара. Ягоны бацька набыў Алехандра ровар, калі яму было толькі 6 гадоў. Ягоны брат Хуан Франсіска таксама быў аматарам. Першы ўдзел Алехандра ў гонцы адбыўся ў Жуміліі, каля Мурсіі, дзе ён апынуўся другім. На наступным тыдні Вальвэрдэ атрымаў сваю першую перамогу. Да таго часу, калі яму споўнілася 13 гадоў, Алехандра атрымаў больш за паўсотню перамогаў. За гэта ён атрымаў мянушку «Непераможаны».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]