Алеся (фабрыка)
Каардынаты: 53°57′28″ пн. ш. 27°33′47″ у. д. / 53.95778° пн. ш. 27.56306° у. д.
«Алеся» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 3 жніўня 1962 (62 гады таму) |
Разьмяшчэньне | Менск, Савецкі раён, вул. Старавіленская, д. 131 |
Ключавыя фігуры | Мікалай Гурыновіч |
Галіна | лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | вопратка |
Абарачэньне | ▼32,602 млрд рублёў[1] (2015 г.; $2,006 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲-5,723 млрд руб (2015 г.; $0,352 млн) |
Чысты прыбытак | ▲-5,780 млрд руб (2015 г.; $0,356 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 290 (2016 г.) |
Матчына кампанія | Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (79% акцыяў) |
«Алеся» — дзяржаўная трыкатажная фабрыка Беларусі, заснаваная ў жніўні 1962 году ў Менску. Уваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам»[3]. На 2017 г. мела 3 уласныя крамы вопраткі ў сталіцы: пры фабрыцы; вул. Багдановіча, д. 78; вул. Мясьнікова, д. 35 (Маскоўскі раён)[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 1962 году ў Менску заснавалі трыкатажную фабрыку «Прагрэс» на аснове камбіната мясцовай прамысловасьці. На пачатку выраблялі рукавіцы, пальчаткі, шапкі і джэмпэры. У 1965 г. дабудавалі 2-павярховы вытворчы корпус, дзе ўстанавілі новыя кругла- і плоскавязальныя машыны. У 1970 г. здалі 4-павярховы будынак для кіраўніцтва з клюбам на 500 месцаў і страўняй на 250 месцаў. 12 траўня 1975 г. фабрыку пераўтварылі ў вытворчае аб’яднаньне. 1 красавіка 1986 г. прадпрыемства перайменавалі ў Менскую досьледна-экспэрымэнтальную фабрыку верхняга трыкатажу. 20 лістапада 1986 году — у Рэспубліканскі дом мадэляў трыкатажных вырабаў. 16 красавіка 1991 г. прадпрыемства стала трыкатажнай фірмай «Алеся»[5]. На 1999 г. вырабляла джэмпэры, жакеты, касьцюмы і сьвітэры. Мела ўласныя крамы «Мара» і «Талісман», гандлёвы дом «Кросны»[6].
31 кастрычніка 2000 г. прадпрыемства акцыянавалі. У 2005 г. А.Лукашэнка сваім указам вылучыў 600 тыс. эўра для прадухіленьня разарэньня фабрыкі. За 2011 год на ААТ «Алеся» выпусьцілі 316 тыс. вырабаў. Чысты прыбытак склаў 1,954 млрд рублёў (рэнтабэльнасьць 33,7 %)[7]. У 2011 г. экспарт склаў 15 % вытворчасьці ($1,1 млн), пераважна ў Расею ў выглядзе жаночага адзеньня. На 2012 г. налічвалася 3 уласныя крамы, якія штомесяц давалі каля 550 млн рублёў выручкі. Уласьнікамі ААТ «Алеся» былі: Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь — 78,6 % акцыяў, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт — 20,7 %, прыватныя асобы — 0,7 %. За 2008—2012 гады ў новае абсталяваньне ўклалі 1,8 млн эўра[8]: 24 нямецкія вязальныя машыны «Штоль», 3 італьянскія прэсы для вільготна-цеплавой апрацоўкі паўфабрыкату і гатовых вырабаў, па 6 стачачных і кетэльных машынаў, 2 плоскашыўныя машыны, гузікавая і пяцельная машыны. На красавік 2012 г. прадпрыемства налічвала звыш 400 супрацоўнікаў. Звыш паловы сыравіны набывалі за мяжой. Штомесяц выпускалі звыш 30 000 трыкатажных вырабаў для мужчынаў, дзяцей і жанчынаў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 14 ліпеня 2017 г.
- ^ а б Марына Носава. ААТ «Алеся» за апошнія шэсьць гадоў інвэставала ў набыцьцё новага абсталяваньня больш за 1 млн. 800 тыс. эўра // БелаПАН, 18 красавіка 2012 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
- ^ Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Алеся» (рас.) // Канцэрн «Беллегпрам», 18 жніўня 2017 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
- ^ Гісторыя кампаніі (рас.) // ААТ «Алеся», 2017 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
- ^ Менская трыкатажная фабрыка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 429. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
- ^ БелаПАН. Дзяржаўная доля ААТ «Алеся» можа быць прададзеная // Газэта «Наша ніва», 18 красавіка 2012 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
- ^ Павал Берасьнеў. «Алеся» будзе шыць адзеньне для нямецкіх паліцэйскіх // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вольга Кляшчук. У год свайго 50-годзьдзя ААТ «Алеся» працягвае мадэрнізацыю вытворчасьці // БелаПАН, 18 красавік 2012 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
- ААТ «Алеся» (агульныя зьвесткі) (рас.) // Эмітэнт.інфо (ТАА «Інфабракёр»), 2017 г. Праверана 20 жніўня 2017 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |