Перайсьці да зьместу

Алекс Сэлманд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алекс Сэлманд
па-ангельску: Alex Salmond
4-ы Першы міністар Шатляндыі
17 траўня 2007  18 верасьня 2014
Папярэднік Джэк Мак-Конэл
Лідэр Шатляндзкай нацыянальнай партыі
6 верасьня 2004  19 верасьня 2014
Лідэр Шатляндзкай нацыянальнай партыі
22 верасьня 1990  26 верасьня 2000
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся31 сьнежня 1954(1954-12-31)[1][2][3]
Памёр12 кастрычніка 2024(2024-10-12)[5] (69 гадоў)
ПартыяШатляндзкая нацыянальная партыя
Адукацыя
Сужэнец Moira Salmond[d]
Бацька Robert Salmond[d][7]
Маці Mary Stewart Salmond[d][3]
Сайт alexsalmond.scot (анг.)

Алякса́ндр Э́ліят А́ндэрсан Сэ́лманд (па-ангельску: Alexander Elliot Anderson Salmond, больш вядомы як Алекс Сэлманд, па-ангельску: Alex Salmond, па-гэльску: Ailig Salmond; 31 сьнежня 1954, Лінлінтгоў) — шатляндзкі палітык, першы міністар Шатляндыі з 16 траўня 2007, лідэр Шатляндзкай нацыянальнай партыі з 22 верасьня 1990 да 26 верасьня 2000 і з 3 верасьня 2004.

Скончыў Сэнт-Эндрускі ўнівэрсытэт. З 1980 па 1987 служыў у Каралеўскім банку Шатляндыі. Сэлманд ператварыў ШНП у другую па значэньні партыю рэгіёну. Незвычайна тое, што Сэлманд быў дэпутатам Палаты абшчынаў і ня мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Гэлірудзе. Гэтая пасада перайшла да яго намесьніка. Пасьля свайго перавыбраньня, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 годзе. І яму гэта ўдалося[8].

Адзін з галоўных ініцыятараў рэфэрэндуму па пытаньні аб незалежнасьці Шатляндыі ад Вялікабрытаніі[9]. Яўка на рэфэрэндуме склала 84,5%, пры гэтым 55,3% выбарцаў выступілі супраць незалежнасьці Шатляндыі.

19 верасьня 2014 году Сэлманд сышоў у адстаўку з усіх пасадаў.

  1. Alexander Elliot Anderson (Alex) Salmond // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. Alex Salmond // Munzinger Personen (ням.)
  3. 1 2 3 Who's who (брыт. анг.)(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  4. Kellner P. Alex Salmond // Alex Salmond (анг.)
  5. Former first minister of Scotland Alex Salmond dies (анг.)
  6. Поранешниот шкотски премиер Салмонд ненадејно почина во Охрид — 2024.
  7. Obituary: Robert Salmond, civil servant and war veteran who raised a future First Minister (анг.)Edinburgh: National World, 2017. — ISSN 0307-5850
  8. Ал. А Громыко, Великобритания эпоха реформ, М 2007
  9. Scotland’s political bruiser — FT.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]