Рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі (2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шатляндыя ў складзе Вялікабрытаніі

Рэфэрэндум па пытаньні аб незалежнасьці Шатляндыі прайшоў 18 верасьня 2014 году[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэфэрэндумы аб дэвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапанова аб дэвалюцыі была вынесеная на рэфэрэндум у 1979 годзе, аднак уладныя паўнамоцтвы паміж Лёнданам і Эдынбургам пераразьмеркаваныя не былі. На карысьць дэвалюцыі выказалася большасьць, тым ня менш, дзель якая падтрымала ідэю апынулася недастатковай вялікай.[3] Шараговаму парлямэнтарыю ад Лейбарыстаў атрымалася дамагчыся зацьвярджэньня пункту, паводле якога для прыняцьця рашэньня досыць згоды 40% усяго электарату.[3] У далейшым (1979—1997) рэформы канстытуцыйнага значэньня не праводзіліся. Неўзабаве пасьля вяртаньня брытанскіх сацыял-дэмакратаў да ўлады быў праведзены новы рэфэрэндум (1997).[4] Гэтым разам воля электарату была выяўленая досыць пераканаўча, выбарнікі выказаліся за стварэньне мясцовага парлямэнту й за ягоную магчымасьць рэгуляваць базавую стаўку падаходнага падатку[4].

Рэфэрэндум аб незалежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белая кніга прапанаванага закону, якая ўсталявала чатыры магчымыя варыянты галасаваньня, была апублікаваная 30 лістапада 2009 году. 25 лютага 2010 году адбылася публікацыя законапраекту, пасьля чаго пачалося грамадзкае абмеркаваньне тэксту. Праект прадугледжвае наяўнасьць дзьвюх пытаньняў «так-не» на рэфэрэндуме, якія тычацца далейшай дэвалюцыі й незалежнасьці. Шатляндзкая нацыянальная партыя (ШНП), кабінэт якой быў створаны ва ўмовах адсутнасьці парлямэнцкай большасьці, не змагла забясьпечыць падтрымку свайму праекту з боку іншых партыяў. Перад выбарамі ў Парлямэнт 2011 годзе кіраўніцтва партыі адклікала ініцыятыву. У 2011 годзе, тым ня менш, ШНП атрымала большасьць і паабяцала правесьці рэфэрэндум у выпадку свайго перавыбраньня. 10 студзеня 2012 году Ўрад абвясьціў меркаваны час правядзеньня рэфэрэндуму — восень 2014 году.

1 чэрвеня 2012 году было створанае палітычнае аб’яднаньне «Лепш разам», якое прадстаўляе партыі, іншыя арганізацыі й прыватных асобаў, якія выступаюць за галасаваньне супраць незалежнасьці Шатляндыі на чаканым рэфэрэндуме.

15 кастрычніка 2012 году прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвйідам Кэмэранам і першым міністрам рэгіянальнага ўраду Шатляндыі Алексам Сэлмандам падпісаная дамова, якая вызначае парадак правядзеньня рэфэрэндуму пра незалежнасьць Шатляндыі ўвосень 2014 году[5][6].

Права на абраньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ўмоваў закону 2010 году наступныя катэгорыі асобаў маюць права прыняць удзел у рэфэрэндуме:[7]

  • грамадзяне Вялікабрытаніі, якія пражываюць у Шатляндыі;
  • грамадзяне краінаў Садружнасьці, якія пражываюць у Шатляндыі;
  • грамадзяне краінаў ЭЗ, якія пражываюць у Шатляндыі;
  • чальцы Палаты лордаў, што пражываюць у Шатляндыі;
  • вайскоўцы Злучанага Каралеўства, зарэгістраваныя як выбарнікі ў Шатляндыі;
  • службоўцы брытанскага Ўраду, зарэгістраваныя як выбарнікі ў Шатляндыі.

ШНП прапанавала зьменшыць узроставы выбарчы цэнз з 18 да 16 гадоў.[7][8] У студзені 2012 году чалец шатляндзкага Парлямэнту ад лейбарыстаў Элэйн Мары прапанавала да абмеркаваньня пытаньне пра надаваньне выбарчага права шатляндцам, якія пражываюць па-за краінай.[9] Урад Шатляндыі адхіліў ініцыятыву, бо пры гэтым складанасьць правядзеньня рэфэрэндуму ўзрасьце. Акрамя таго, кабінэтам прыведзенае палажэньне Камітэту па правах чалавека ААН, паводле якога рэфэрэндум, не заснаваны на волі рэзыдэнтаў, будзе пастаўлены пад сумнеў іншымі дзяржавамі.[9] У Палаце лордаў баранэсай Сайманс агучаная ідэя пра надаваньне выбарчага права ўсім грамадзянам Злучанага Каралеўства, бо вынікі галасаваньня акажуць уплыў на ўсю краіну ў цэлым.[9] Гэта было адхілена Ўрадам ЗК. Пры гэтым лорд Ўолэс адзначыў, што ўсяго 2 з 11 рэфэрэндумаў, якія прайшлі ў дзяржаве з 1973 году, прадугледжвалі ўдзел грамадзянаў з усіх частак краіны[9].

Магчымыя наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дакладу Ўраду ад 25 лютага 2010 году, меркавалася, што ў выпадку, калі выбарнікі станоўча адкажуць на пытаньні ў абодвух выпадках, будуць праведзеныя «абавязковыя перамовы» паміж кіраўніцтвам Шатляндыі й Злучанага Каралеўства. Сьцьвярджаецца, што тады «шатляндзкаму й каралеўскаму парлямэнтам трэба падпарадкавацца волі шатляндзкага народу».[7] Калі будзе ўхвалены першы пункт (дэвалюцыя), а другі (незалежнасьць) ня пройдзе, тады патрабаваныя зьмены будуць укаранёныя шляхам парлямэнцкага акту, урадавых дэкрэтаў ці абодвух нарматыўна-прававых актаў адразу[7].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбарчыя ўчасткі з мэтаю ўдзелу насельніцтва Шатляндыі ў пытаньні рэфэрэндуму былі адчыненыя 18 верасьня 2014 году ва ўсіх 32 дарадчых акругах рэгіёну. Увечары ўчасткі былі зачыненыя, пасьля чаго цягам ночы з 18 па 19 верасьня адбываўся падлік галасоў.

Першыя вынікі рэфэрэндуму былі аб'яўленыя раніцай 19 верасьня. Як адзначаецца, у галасаваньні ўзяла ўдзел беспрэцэдэнтна вялікая колькасьць выбарцаў, пры гэтым зь невялікім адрывам (55,3% галасоў выбарцаў) перавагу атрымаў варыянт галасаваньня, які прадугледжваў захаваньне Шатляндыі як часткі Вялікабрытаніі. Вынікі галасаваньня былі прызнаныя першым міністрам Шатляндыі, які неўзабаве 20 верасьня абвясьціў пра сваю адстаўку з пасады першага міністра Шатляндыі й старшыні Шатляндзкае Нацыянальнае партыі.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Scotland to hold independence poll in 2014 – Salmond. BBC (10 January 2012). Праверана 10 January 2012 г. (анг.)
  2. ^ Першы міністр Шатландыі пасля прайгранага рэферэндуму сыходзіць у адстаўку // Euroradio.fm. — 2014.
  3. ^ а б The 1979 Referendums BBC News. BBC. Праверана 16 January 2012 г.  (анг.)
  4. ^ а б Scottish Referendum Live – The Results BBC News. BBC. Праверана 16 January 2012 г.  (анг.)
  5. ^ В Эдинбурге подписано соглашение о проведении референдума о независимости Шотландии(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Кэмерон дал добро на референдум о самоопределении Шотландии  (рас.)
  7. ^ а б в г Scotland's Future: Draft Referendum (Scotland) Bill Consultation Paper www.scotland.gov.uk > Publications > 2010 > February > Scotland's Future: Draft Referendum (Scotland) Bil > PDF 1. Scottish Government (2010-02-25). Праверана 2010-02-25 г. Архіўная копія ад 2010-02-25 г.  (анг.)
  8. ^ 16-year-olds likely to get the vote on Union split The Times Scotland. Times Newspapers Limited. Праверана 18 September 2011 г.  (анг.)
  9. ^ а б в г Scottish independence: SNP dismisses ex-pat voting call BBC News. BBC (18 January 2012). Праверана 19 January 2012 г.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]