Алазанская лагчына
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Алаза́нская лагчы́на (па-грузінску: ალაზნის ველი, па-азэрбайджанску: Alazan-Həftəran vadisi) — міжгорная акумулятыўная лагчына ў Сакартвэла і Азэрбайджане ўздоўж паўднёвага падножжа Вялікага Каўказа па рэках Алазані і Айрычай. Даўжыня 200—225 км, шырыня ад 20 да 40 км, вышыня над узроўнем мора 200—450 м. У Сакартвэла называецца таксама Кахэцінскай роўняй. Гэта адзін з асноўных раёнаў грузінскага вінаробства, радзіма знакамітага віна Кіндзмараулі[1]. Асноўныя галіны эканомікі — вінаградзтва й турызм. Буйныя населеныя пункты на тэрыторыі Грузіі: Кварэлі, Лагадэхі, Цноры. Галоўныя населеныя пункты на тэрыторыі Азэрбайджану: Балакен, Загатала, Гах.
У першыя стагодзьдзі нашае эры царства льпінаў на рацэ Алазані было адной з важных хрысьціянскіх дзяржаў Каўкаскай Альбаніі й Закаўказьзя ў цэлым: шаг Езігерд II удастоіў гэтага цара такім жа пасланьнем, як цароў армянскага, іверскага і альбанскага. У час паўстаньня 450—451 гадоў войска льпінаў дапамагала пэрсам душыць рух армян і альбанцаў[2][3]. У Сярэднявеччы гэтая тэрыторыя адпавядала грузінскай вобласьці Эрэці. Ад XI стагодзьдзя ўваходзіла ў Кахэцінскае царства. У выніку ўварваньня Абаса Вялікага ў пачатку XVII стагодзьдзя ўсходняя частка лагчыны падвергнулася ісламізацыі[4].
Лагчына адрозьніваецца значнай этнічнай і моўнай разнастайнасьцю[5]. Акрамя грузінаў і азэрбайджанцаў тут прадстаўлены авара-цэзы, інгілойцы, асеціны, расейцы, цахуры, удзіны (сяло Зінабіяні).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Карта винодельческих зон Кахетии
- ^ Акопян А. А. Албания-Алуанк в греко-латинских и древнеармянских источниках. Ереван, 1987. С. 85.
- ^ Сумбатзаде А. С. Азербайджанцы — этногенез и формирование народа. Баку, 1990.
- ^ КАХЕТИ • Большая российская энциклопедия — электронная версия
- ^ Халаев З. А. Этнополитическая и культурно-религиозная история дагестаноязычных народов Алазанской долины в XVI—XVIII веках : автореферат дис. … кандидата исторических наук. Махачкала, 2009.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|