Ала
А́ла — жаночае імя.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе некалькі варыянтаў паходжаньня. Дакладны — невядомы.
Па адной з вэрсiяў, імя Ала (альбо Алат, Аль-Лят, Іллахат) — арабскага паходжаньня. Асноўны сэнс — «багіня», «гэта багіня». Пераклад слова з арабскага — «літара».
Ала — старажытна-арабская багіня неба і дажджу. У арабаў Сырыйскай пустэльні Ала — жонка Алага і маці ўсіх багоў. У арабаў цэнтральнай Аравіі Ала — дачка Алага. Таксама Ала — старажытная багіня лёсу на Каўказе.
Па другой вэрсіі — імя Ала старажытна-германскага паходжаньня, якое азначае «іншы».
Ня выключаны варыянт, калі два розных імені аб’ядналіся ў адно з прычыны аднолькавасьці гучаньня.
Варыянты ў розных мовах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]па-расейску: Алла, Аля, Алуся, Алуня, Алюня
Сьвяткаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У розных краінах сьвету Алы сьвяткуюць імяніны:
У Расеі — 8 красавіка
Сьвятыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятая мучаніца Ала Готская, спаленая ў храме разам зь іншымі вернікамі ў касьцёле пад час службы ў IV стагодзьдзі (8 красавіка).
Вядомыя Алы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ала Пугачова — савцкая, расейская сьпявачка
Ала Сурыкава — савецкая, расейская кінарэжысэр, сцэнарыст.
Геаграфічныя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ала — невялікая рака ў Буратыі, прыток ракі Баргузін, што упадае ў Байкал.
Таксама варты ўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ала (па-гішпанску: ala) ў Гішпаніі завецца род расьлін Дзевясіл.