Акцыя Бура
Акцыя „Бура” | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() | ![]() ![]() | ||||||||
А́кцыя «Бу́ра» — вайсковая апэрацыя, зарганізаваная аддзеламі Арміі Краёвай супраць нямецкіх войскаў у канцовай фазе акупацыі, непасрэдна перад прыходам Чырвонай арміі (РСЧА), праведзеная на землях даваеннай Польшчы. Трывала з 4 студзеня 1944, калі РСЧА на Валыні перайшла ўсталяваную Рыскай дамовай польска-савецкую граніцу, да студзеня 1945.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля выкрыцьця трунаў польскіх афіцэраў у Катыні (красавік 1943) Польшча і Савецкі Саюз разарвалі дыпляматычныя стасункі. Польскі ўрад у Лёндане інструкцыяй 27 кастрычніка 1943 року забараніў супрацоўніцтва з Саветамі, загадаў працягваць падпольную дзейнасьць і ўзмацніць сабатаж і дывэрсіі супраць нямецкай акупацыі. Плянаваньне акцыі «Бура» вялося незалежна ад дзеяньняў Чырвонай арміі.
У той жа час на тэрыторыі, кантраляванай савецкімі войскамі, Народны камісарыят унутраных справаў і СМЕРШ пачалі арышты і расстрэлы жаўнераў Арміі Краёвай. Арыштаваных жаўнераў выпраўлялі ў Армію Бэрлінга(d), афіцэраў вывозілі ўглыб Расеі. Па заваёве Вільні 13 ліпеня 1944 року з удзелам сілаў Арміі краёвай польскіх ваеначальнікаў падманам выклікалі на «перамовы», арыштавалі і вывезьлі ў СССР.
Хада апэрацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разам з Чырвонай арміяй аддзелы Арміі краёвай паўдзельнічалі ў здабыцьці некалькіх вялікіх местаў, такіх як Вільня ды Львоў.
У турмы і лягеры НКУС трапілі 50 тысячаў жаўнераў АК, якія ўдзельнічалі ў акцыі «Бура».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Marek Ney-Krwawicz, Armia Krajowa. Szkic Historyczny, Wydawnictwo Ars Print Production, Warszawa 1999, ISBN 83-8722-417-0.
- Wojciech Roszkowski Najnowsza historia Polski 1914-1945. — Warszawa: Świat Książki, 2003. — ISBN 83-7311-991-4
- Przyłucki, Tadeusz Czas Burzy w 50. rocznicę operacji „Burza”. — Warszawa: Światowy Związek Żołnierzy Armii Krajowej. Zakład poligraficzny Akcydens, 1994. — ISBN 83-90-1777-0-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Цеханоўскі. Апэрацыя „Бура“ — гістарычны нарыс (пол.)
- Цэлі „Буры“ і міжнародная сытуацыя Польшчы (пол.)
- „Бура“ на Віленшчыне. Апэрацыя „Вострая брама“ (пол.)
- Мультымэдыйная вэрсія выставы кракаўскага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы (пол.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |