Акадэмія альбаналягічных дасьледаваньняў
Акадэмія альбаналягічных дасьледаваньняў | |
Акадэмія альбаналягічных дасьледаваньняў (па-альбанску: Akademia e Studimeve Albanologjike) — адна з найбольш важных навукова-дасьледчых устаноў альбанамоўнага сьвету. Была заснавана ў 2007 годзе ўрадам Альбаніі і разьмяшчаецца ў альбанскай сталіцы Тыране побач з Тыранскім ўнівэрсытэтам[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар альбаналягічных дасьледаваньняў быў заснаваны ў межах рэканструкцыі і мадэрнізацыі альбанскай акадэмічнай і ўнівэрсытэцкай сыстэмы. Пастанова было прынятая ўрадам Альбаніі ў жніўні 2007 году.[2] Утварэньне акадэміі адбылося ў выніку абьяднаньня чатырох існуючых устаноў: Інстытуту археалёгіі, Інстытуту мовазнаўства і літаратуры, Інстытуту гісторыі і Інстытуту культурнай антрапалёгіі і мастацтвазнаўства з двума навуковымі падразьдзяленьнямі: «Мастацтвазнаўства» і «Альбанская энцыкляпэдыя», якія раней належалі Альбанскай акадэміі навук.
Цэнтар быў рэарганізаваны 10 сакавіка 2008 году як навукова-дасьледчы інстытут і атрымаў статус міжвузаўскага органу. Ён атрымаў у спадчыну штат навкоўцаў і багаты архіў высокай значнасьці. Разам з дасьледаваньнямі ў галіне гісторыі, археалёгіі, культурнай антрапалёгіі, мастацтвазнаўства, лінгвістыкі, літаратуры і г. д., частка яго працы накіравана на дасьледаваньне, ацэнку, захаванне і прасоўваньне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны альбанскай культуры. У цэлым гэта адзін з асноўных інстытутаў альбаналёгіі. Ён таксама прапануе магістэрскія і кандыдацкія праграмы, а таксама дасьледчыя праграмы па ўсіх галінах, якія ахоплівае інстытут.[3]
У 2017 годзе Цэнтар альбаналягічных дасьледаваньняў зьмяніў назву на Акадэмію альбаналягічных дасьледаваньняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://asa.edu.al/site/iaksa/
- ^ Council of Ministers
- ^ History (in Albanian) Праверана 29 красавіка 2021 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (альб.)