Тыранскі ўнівэрсытэт
| Тыранскі ўнівэрсытэт | |
| Universiteti i Tiranës | |
Лягатып | |
| Заснаваны | 16 верасьня 1957 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2], Unica Network[d] і Uninovis[d] |
| Вэб-сайт | unitir.edu.al (альб.) unitir.edu.al/en/ (анг.) |
Тыранскі ўнівэрсытэт (па-альбанску: Universiteti i Tiranës) — найбуйнейшая і найбольш значная ВНУ Альбаніі. Утвораны ў 1957 годзе на падставе Інстытуту навук і 4 іншых ВНУ. З 1985 па 1992 гады насіў імя генэральнага сакратара кампартыі Энвэра Ходжы (Universiteti i Tiranës «Enver Hoxha»).
Першапачаткова ўнівэрсытэт меў дзесяць факультэтаў, і ў 1991 годзе ён быў падзелены на політэхнічны ўнівэрсытэт Тыраны, які ўключыў у свой склад інжынэрныя факультэты, і ўласна Тыранскі ўнівэрсытэт, які ўключыў сем іншых факультэтаў: гуманітарныя, эканамічныя, натуральныя навукі і мэдыцынскі.
Ва ўнівэрсытэце навучаецца больш за 14,000 студэнтаў, штат прафэсарска-выкладчыцкага складу — больш за 600 чалавек.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Факультэт мэдычны
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт гісторыі і філалёгіі
- Факультэт права
- Факультэт эканамічных навук
- Факультэт замежных моў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тыранскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў