Айса Майга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Айса Майга
Aïssa Maïga Cannes 2011.jpg
Айса Майга на Канскім кінафэстывалі 2011 году
Дата нараджэньня 25 траўня 1975 (44 гады)
Месца нараджэньня Дакар, Сэнэгал
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1997 — цяпер
Узнагароды
IMDb ID nm0563740

Айса Майга (па-француску: Aïssa Maïga; 25 траўня 1975, Дакар, Сэнэгал) — француская акторка афрыканскага паходжаньня[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Айса нарадзілася ў сям’і малійскага журналіста Магамэда Майга, які памёр у 1987 годзе пры загадкавых абставінах. Першыя гады свайго жыцьця акторка правяла ў родным Дакары, але потым зь сям’ёй зьехала ў Парыж. Навучалася ў ліцэі Вальтэра, які месьціцца ў 11-й акрузе францускае сталіцы.

У шостай клясе Айса ўпершыню патрапіла ў дзіцячы тэатар, дзе навучалася акторскаму майстэрству. Апасьля акторка навучалася ў каледжы, дзе ўпершыню выступіла ў м’юзыкале «Самая доўгая ноч», у якім выступала наступныя 3 гады. У 1997 годзе Айса ўпершыню зьнялася ў фільме «Папа Сарако», які паведваў пра паліцэскае расьледваньне забойства ў Афрыцы.

Наступныя гады акторка рэгулярна здымалася на тэлебачаньні ў крымінальных сэрыялах. У 2004 годзе яна згуляла сяброўку пэрсанажа актора Рамэна Дзюры ў фільме «Прыгажуні». Пасьля эпізадычнай ролі ў фільмах «Парыж, я закаханы ў цябе» (2005), Айса атрымала намінацыю на прэмію «Сэзар» як самай пэрспэктыўнай акторцы за фільм «Бамака», аднак узнагароду не атрымала.

Акторка гуляла ў самым розных паводле жанраў фільмах, як то дэтэктыве «Les Insoumis», італьянскай драме «Белы і чорны». Акрамя кінаіндустрыі Айса не забываецца на тэатар, гэтак у 2011 годзе гуляла ў пастаноўцы на кнігу Мары Н’Дае «Аднаклясьнікі». У 2012 годзе яна згуляла ў фільме рэжысэра Алена Шабана «Па сьлядох на Марсупілямі», а таксама зьявілася ў француска-сэнэгальскім фільме «Сёньня». У 2013 годзе акторка здымалася ў фільме Мішэля Гандры «Пена дзён».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Aïssa Maïga. Elle.fr

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Айса Майгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў