Айван

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уваходны айван Грабніцы Хумаюна ў Дэлі

Айван (таксама эйван, іван, ліван) — у ісламскай архітэктуры пазначае скляпеністае памяшканьне, з трох бакоў абгароджанае сьцяной і адкрытае з чацьвёртага боку. Айванам могуць называцца:

  • Вялікая скляпеністая заля, якая адкрываецца на надворак і служыць прыёмнай заляй у палацах або культавых збудаваньнях;
  • Тэраса з плоскім пакрыцьцём, якая падтрымліваецца калёнамі ці слупамі, у сярэднеазіяцкіх селішчах, мячэтах і іншых збудаваньнях.

У парфянскім і сасанідзкім дойлідзтве айваны служылі прыёмнымі заламі ў палацах, як, напрыклад, у парфянскім палацы Кухе-Хаджа (Іран), або сасанідзкім палацы Ктэсіфон (Ірак).

У Сярэднявеччы айваны шырока выкарыстоўваліся ў палацавай і культавай архітэктуры Сярэдняга і Блізкага Ўсходу, напрыклад у мячэтах Ісфаган, Сэрвэстанскім палацы, у мячэтах Бухары, Самарканду, Герату і шмат іншых