Перайсьці да зьместу

Герат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герат
هرات
Населены пункт
Краіна Аўганістан
Правінцыя Герат
Геаграфія
Плошча 143 км²
Вышыня НУМ 920 ± 1 м
Каардынаты 34°20′31″ пн. ш. 62°12′11″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 397 456 чал. (2006)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 40
Герат на мапе Аўганістану
Герат
Герат
Герат

Гера́т (па-пэрсыдзку: هرات) — горад у заходнім Аўганістане, у правінцыі Герат. Вышыня над узроўнем мора 925 мэтраў. Разьмешчаны ў даліне ракі Герыруд, якая цячэ з гор цэнтральнага Аўганістану ў пустэльню Каракум у Туркмэністане. Зьяўляецца трэцім па велічыні горадам Аўганістану, важным гандлёвым цэнтрам (разьвіта вытворчасьць він). Колькасьць жыхароў складае каля 249 000 чалавек (2002 год). Асноўная колькасьць жыхароў — таджыкі, другая па велічыні этнічная група — пуштуны.

Герат — старажытны горад, зь вялікай колькасьцю гістарычных будынкаў, але многія зь іх значна пашкоджаны падчас апошніх збройных канфліктаў. У горадзе засталася крэпасьць збудаваная Аляксандрам Македонскім. Герат разьмяшчаецца на старажытным ядвабным шляху ў Індыю, Кітай, Блізкі Ўсход і Эўропу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гератсховішча мультымэдыйных матэрыялаў