Адольф Гаман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адольф Гаман
Adolf Hamann
Род дзейнасьці нямецкі генэрал-лейтэнат
Дата нараджэньня 1885(1885)
Месца нараджэньня Groß Laasch[d], Ludwigslust-Parchim District[d], Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, Нямеччына
Дата сьмерці 27 сьнежня 1945
Месца сьмерці Бранск
Прычына сьмерці павешаньне
Грамадзянства Нямеччына
Занятак салдат
Узнагароды
Ганаровы крыж ветэрана вайны

Адольф Га́ман (па-нямецку: Adolf Hamann; 1885 — 27 сьнежня 1945, Бранск) — нямецкі афіцэр падчас Другое Сусьветнае вайны, генэрал-лейтэнант.

У 1940-1941 гг. камандзір 3-га запаснога палку. Пасьля знаходжаньня пэўны час у рэзэрве прызначаны камандэрам 327-га палку (да 1942). Пасьля зноў у рэзэрве. У 1942 прызначаны камандзірам 666-га палку. Уваходзіў у склад кіраўніцтва Стаўкі галоўнакамандуючага Ўсходнім фронтам. У 1942-1943 камэндант Арлу, пасьля Бранску. У 1943-1944 камэндант Бабруйску. Падчас апэрацыі Багратыён узяты савецкімі войскамі ў палон. 26 сьнежня 1945 на працэсе, што праходзіў у Бранску, прызнаны вінаватым у вайсковых злачынствах падчас камандаваньня Бранскам і Арлом і асуджаны на павешаньне. Прысуд выкананы на наступны дзень.