Адміністрацыя Першамайскага раёну (Менск)
Выгляд
Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска | |
Позва | Першамайскі раён – сьветлай мары крыніца |
---|---|
Від | выканаўчая |
Праўны стан | дзяржаўная ўстанова |
Задача | выкананьне мясцовага бюджэту |
Сядзіба | зав. Кузьмы Чорнага, д. 5[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°55′27″ пн. ш. 27°36′22″ у. д. / 53.92417° пн. ш. 27.60611° у. д.Каардынаты: 53°55′27″ пн. ш. 27°36′22″ у. д. / 53.92417° пн. ш. 27.60611° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Першамайскі раён Менску |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Зьміцер Шашок |
1-ы намесьнік | Максім Сакалоў |
Намесьнікі | Алена Асадчая, Віталь Германчук, Андрэй Мацкевіч |
Кіраўнік справамі | Аляксей Ванкевіч[2] |
Управа | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
Галоўная ўправа | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя службы | Першамайская РУУС Менску, Суд Першамайскага раёну Менску |
Старонка ў сеціве | pervadmin.gov.by |
Колішняя назва | Выканкам Савету народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска |
Адміністра́цыя Першама́йскага раё́ну Ме́нска — управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту па Першамайскім раёне Менску.
На 2021 год мела ў сваім складзе:
- 6 управаў — 1) адукацыі, 2) дойлідзтва і будаўніцтва, 3) ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі, 4) сацыяльнай абароны, 5) эканомікі, 6) юрыдычнай і арганізацыйна-кадравай працы;
- 6 аддзелаў — 1) гандлю і паслугаў, 2) гарадзкой гаспадаркі, 3) жыльлёвай палітыкі, 4) запісу актаў грамадзянскага стану, 5) працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, 6) фінансавы;
- 2 камісіі — 1) адміністрацыйную, 2) справаў непаўналетніх;
- бухгальтэрыю і службу аднаго вакна;
- 4 прадпрыемствы — «Домэнэргасэрвіс Першамайскага раёну Менску», «Жыльлёва-камунальная гаспадарка Першамайскага раёну Менску», «Зелянбуд Першамайскага раёну Менску» і «Рамаўтадар Першамайскага раёну Менску»[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска. Аднак да галасавньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:
- грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
- узрост 18 гадоў і болей
- мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
- членства ў КПБ (да распаду СССР)
Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска, 2021 г. Праверана 6 сьнежня 2021 г.
- ^ а б Будова кіраваньня (рас.) // Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска, 2021 г. Праверана 6 сьнежня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронныя звароты грамадзянаў і юрыдычных асобаў (рас.) // Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска, 2021 г. Праверана 6 сьнежня 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|