Адміністрацыя Партызанскага раёну (Менск)
Выгляд
Адміністрацыя Партызанскага раёну Менска | |
Від | выканаўчая |
---|---|
Праўны стан | дзяржаўная ўстанова |
Задача | выкананьне мясцовага бюджэту |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў месцах | Партызанскі раён Менску |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Галоўная ўправа | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя службы | Партызанская РУУС Менску, Суд Партызанскага раёну Менска |
Колішняя назва | Выканкам Савету народных дэпутатаў Партызанскага раёну Менска |
Адміністра́цыя Партыза́нскага раё́ну Ме́нска – управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту па Партызанскім раёне Менску.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Партызанскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Партызанкага раёну места Менск. Аднак да галасаваньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:
- грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
- узрост 18 гадоў і болей
- мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
- членства ў КПБ (да распаду СССР)
Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|