Адміністрацыя Ленінскага раёну (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыя Ленінскага раёну Менска
Від выканаўчая
Праўны стан дзяржаўная ўстанова
Задача выкананьне мясцовага бюджэту
Сядзіба будынак
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў месцах Ленінскі раён Менску
Службовыя мовы беларуская, расейская
Галоўная ўправа Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Зьвязаныя службы Ленінская РУУС Менску, Суд Ленінскага раёну Менску
Колішняя назва Выканкам Савету народных дэпутатаў Ленінскага раёну Менска

Адміністра́цыя Ле́нінскага раё́ну Ме́нска — управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту па Ленінскім раёне Менску.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Ленінскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Ленінскага раёна места Менск. Аднак да галасаваньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:

  • грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
  • узрост 18 гадоў і болей
  • мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
  • членства ў КПБ (да распаду СССР)

Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]