Адзіны ўступны іспыт
Адзіны ўступны іспыт, АЎІ (па-ўкраінску: Єдиний вступний іспит, ЄВІ) — форма ўступнага іспыту ва Ўкраіне для паступленьня на ўсе спэцыяльнасьці на аснове атрыманай першай ступені вышэйшай адукацыі – бакаляўра для паступленьня на мастэрат альбо на аснове другой ступені вышэйшай адукацыі – мастэра(en) для паступленьня на асьпірантуру.
АЎІ складаецца з двух блокаў: тэст агульнай вучэбнай кампэтэнтнасьці (ТАВК; па-ўкраінску: Тест загальної навчальної компетентності, ТЗНК)і замежная мова, а менавіта ангельская, нямецкая, француская, гішпанская па выбары таго, хто паступае.[1]
Да 2022 году АЎІ праходзіла з выкарыстаньнем арганізацыйна-тэхналягічных працэсаў ажыцьцяўленьня зьнешняга незалежнага ацэньваньня (ЗНА). З 2023 году АЎІ, як НМТ і АПЎВ, адбываецца ў форме кампутарных анляйн-тэстаў, якія можна будзе прайсьці толькі ў спэцыяльных часовых іспытацыйных цэнтрах (ЧЭЦ).[2]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вонкавае незалежнае ацэньваньне (ВНА)
- Дзяржаўная выніковая атэстацыя (ДВА)
- Нацыянальны мультыпрадметны тэст (НМТ)
- Адзінае прафэсыйнае ўступнае выпрабаваньне (АПЎВ)
- Адзіны дзяржаўны кваліфікацыйны іспыт (АДКІ)