Нацыянальны мультыпрадметны тэст
Нацыянальны мультыпрадметны тэст, НМТ (па-ўкраінску: Національний мультипредметний тест) — форма правядзеньня ўступнага іспыту на бакаляўрыят для атрыманьня вышэйшай адукацыі ва Ўкраіне, уведзеная ў 2022 годзе (разам з магістарскім комплексным тэстам(uk) (МКТ) і магістарскім тэстам вучэбнай кампэтэнтнасьці(uk) (МТВК)) праз поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Прызвана часова ў 2022—2025 гадах замяніць традыцыйныя ўступныя іспыты ў фармаце ВНА. Гэты працэс суправаджаў нечаканы скандал летам 2022 году, калі бацькі вучняў у сацьсетках пачалі зьвяртаць увагу на тое, што пытаньні па тэставаньні розных сэсыяў паўтараюцца, а на зыходзе асноўнай сэсыі ў інтэрнэце ўжо даступны адказы на ўсе магчымыя пытаньні. Зрэшты, ва Ўкраінскім цэнтры ацэньваньня якасьці адукацыі адзначылі, што статыстыка гэтае меркаваньне не пацьвярджае, бо на ВНА заўсёды можна было сустракаць пытаньні з папярэдніх гадоў.[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вонкавае незалежнае ацэньваньне (ВНА)
- Дзяржаўная выніковая атэстацыя (ДВА)
- Адзіны ўступны іспыт (АЎІ)
- Адзінае прафэсыйнае ўступнае выпрабаваньне (АПЎВ)
- Адзіны дзяржаўны кваліфікацыйны іспыт (АДКІ)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Загородній (2022-08-12) (Не)проблемне ЗНО-2022: як пройшло тестування та чи є результати завищеними