Магістратура
Падкляса ад | праграма для выпускнікоў, вышэйшая навучальная ўстанова, вышэйшая адукацыя ![]() |
---|---|
Сфэра дзейнасьці | пасьлядыплёмная адукацыя ![]() |
Прычына | магістар ![]() |
Перадумова | бакаляўр ![]() |
Магістратура — праграма падрыхтоўкі магістраў(en), другі ўзровень вышэйшага адукацыі пасьля бакаляўрыят, што дазваляе навукова паглыбіць сьпецялізацыю за пэўным прафэсыйным напрамкам, а ў некаторых выпадках зьмяніць яе.
Ёсьць акадэмічнай ступеняй (у некаторых краінах як вучоная ступень), якая ідзе за бакалаўрыятам і прысвойваецца студэнтам-магістрантам, якія пасьпяхова скончылі навучаньне на дадзеным узроўні. Працягласьць вар’уецца ў залежнасьці ад унівэрсытэта й навучальнай праграмы: у сярэднім — 1.5-2 гады.
У эўрапэйскіх краінах лічыцца адным з трох элемэнтаў Балонскай сыстэмы вышэйшай адукацыі, нараўне з бакаляўрыятам і асьпірантурай. Гэтая сыстэма заклікана аблегчыць інтэграцыю студэнтаў з розных краінаў у іншыя эўрапэйскія ўнівэрсытэты за кошт сыстэмы ацэнкі й крэдытаваньня навучальнага працэсу. Фармат магістарскага дыплёма, атрыманага ў рамках Балёнскай сыстэмы, дазваляе без праблемаў пашыраць і паглыбляць сваю кваліфікацыю ў любой дзяржаве, якая ўдзельнічае ў Балёнскім працэсе.