Адам Станіслаў Красінскі
Адам Станіслаў Красінскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1810 |
Памёр | 9 траўня 1891 (80 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | рыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі дыякан, паэт, каталіцкі сьвятар, філёляг, перакладнік, каталіцкі біскуп |
Мова | польская мова[1] і лацінская мова[1] |
А́дам Стані́слаў Красі́нскі (па-польску: Adam Stanislaw Krasinski; 24 сьнежня 1810, в. Велнічы, Валынская губэрня — 9 траўня 1891, Кракаў) — віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафэсарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1853—1858). У 1858—1864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстаньне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэньне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ўва ўнутранай Расеі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук (па-польску: Akademia Umiejetnosci).
Галоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (па-польску: "Sztuka rymotworcza Horacego z lacinskiego"; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (па-польску: "Piesn o polku Igora: Staroslawianski poemat z XII wieku"; Спб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданьняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сынонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданьне 1906), «Успаміны» (1901).