Перайсьці да зьместу

Адам Дзьмітрыеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Дзьмітрыеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 лістапада 1902(1902-11-06)[1] або 24 кастрычніка (6 лістапада) 1902[1]
Памёр 15 студзеня 1936(1936-01-15)[1] (33 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзьмітрыеў (неадназначнасьць).

Ада́м Марты́навіч Дзьмі́трыеў (1902, в. Ніканавічы, Быхаўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя — студзень 1936, Ялта, РСФСР, СССР) — пісьменьнік.

У 1912 г. Дзьмітрыевы пераехалі на жыхарства ў Сыбір. Пасьля ўстанаўленьня Савецкай улады Адам працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкаме, у губкаме партыі, упаўнаважаным па зборы харчовага падатку. У канцы 1922 г. чырванафлётца, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флёце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў «хэўраў» генэрала Пепяляева. З 1925 г. на Балтыйскім флёце: памочнік камісара крэйсэра «Прафінтэрн», сакратар партыйнага камітэту брыгады эсьмінцаў і інструктар палітупраўленьня марскіх сілаў Балтыйскага мора.

У 1926 годзе ў часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданьне пісьменьніка «За хищниками» (пра барацьбу Далёкаўсходняй флятыліі супраць японскіх інтэрвэнтаў). У пачатку 1930-х гадоў ён быў сярод стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту ЛАЧАФ. У творах пераважае далёкаўсходняя тэматыка.

Памёр пасьля цяжкай хваробы ў студзені 1936 г.

  • … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград — Москва. 1932. 148 с.
  • … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград. 1934. 152 с.
  • «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1934. 308 с.
  • «Адмирал Макаров». Роман. 3 изд. Ленинград. 1935. 244 с.
  • … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград. 1936. 177 с.
  • … Есть — вести корабль. Повесть; «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1936. 403 с.
  • Адам Мартынавіч Дзмітрыеў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Быхаўскага р-на. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 576 с. ISBN 5-85700-027-0. С. 150.
  • Белакузаў. В. Адам Дзмітрыеў — пісьменнік з Ніканавіч. // Маяк прыдняпроўя. 22 студзеня 1987. С. 2.
  • Дмитриев Адам Мартынович. // Краткая Литературная Энциклопедия в 9 томах. Т. 2. Москва. 1964. С. 705.
  1. ^ а б в Дмитриев Адам Мартынович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова