Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан
Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан | |
Aðalsteinn Ásberg Sigurðsson | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 ліпеня 1955 (69 гадоў) Гусавік |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладнік |
Мова | ісьляндзкая |
Дэбют | 1977 |
Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан (нар. 22 ліпеня 1955, Гусавік, Ісьляндыя) — ісьляндзкі літаратар і бард.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1976 року скончыў Камэрцыйны коледж у Рэйк’явіку, пасьля Рэйк’явіцкі музычны коледж(is), вывучаў ісьляндзкую мову ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі.
Пачынаў працаваць рэпартэрам, аднак з 1978 заняўся выключна літаратурнай творчасьцю. У 1988—1998 роках быў старшынём Ісьляндзкага таварыства літаратараў і кампазытараў (ісьл. Félag Tónskálda og Textahöfunda).
У 2014 року наведваў Беларусь, браў удзел у «Стральцоўскім фэсьце»[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у 1977 року паэтычным зборнікам «Неруш». Выдаў 10 паэтычных кнігаў, раман «Падарожжа на дваіх»[2], больш за тузін дзіцячых кнігаў, пераклады нарвэскіх, швэдзкіх, гэльскіх, амэрыканскіх, летувіскіх, шэтляндзкіх твораў.
Акрамя літаратуры, займаецца таксама музыкай. Быў адным з заснавальнікаў гурту «Vísnavinir»; цяпер выступае ў складзе гурту «Hálft í hvoru»[3]. Аўтар словаў да песьні «Eitt lag enn(is)» (бел. Яшчэ адна песьня) гурта «Stjórnin», зь якой музыкі занялі 4-е месца на «Эўрабачаньні-1990».
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2023 годзе выйшаў зборнік выбраных вершаў «Чорнае неба» ў перакладзе Марыі Пушкінай[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паэтычны велашпацыр «Рэйк’явік — Ўэлінгтан». Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 1 верасьня 2016 г.
- ^ Aðalsteinn Ásberg Sigurðsson (ісьл.). Reykjavík City Library. Праверана 1 верасьня 2016 г.
- ^ Hálft í hvoru Þjóðlagasveit (ісьл.) Ísmús Праверана 1 верасьня 2016 г.
- ^ Ісландская паэзія па-беларуску
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс // Саюз беларускіх пісьменьнікаў
- Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан у Facebook