Перайсьці да зьместу

Галён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Галё́н — мера аб'ёму, ужывальная ў краінах, дзе гістарычна склалася сыстэма мер і ваг, якая адрозьніваецца ад мэтрычнай. Звычайна выкарыстоўваецца для вадкасьцяў, у рэдкіх выпадках — для цьвёрдых цел.

Галён першапачаткова вызначаўся як аб’ём 8 фунтаў пшаніцы. Пазьней іншыя разнавіднасьці былі ўведзеныя ва ўжытак для іншых прадуктаў і, адпаведна, зьявіліся новыя варыянты пінт. Амэрыка прыняла брытанскі вінны галён, вызначаны ў 1707 годзе як 231 кубічная цаля, у якасьці асноўнай меры аб’ёму вадкасьці. Адгэтуль была выведзеная амэрыканская вадкая пінта. Быў таксама прыняты брытанскі кукурузны галён (268,8 кубічнай цалі) як мера аб’ёму сыпкіх цел. Адгэтуль пайшла амэрыканская сухая пінта. У 1824 годзе брытанскі парлямэнт замяніў усё варыянту галёна на адзін імпэрскі галён, вызначаны як 10 фунтаў дыстыляванай вады пры тэмпэратуры 62 °F (277,42 кубічнай цалі).

Пінта зьяўляецца вытворнай велічынёй ад галёна — адна восьмая яго частка.

У ЗША стандартны барэль для вадкасьці роўны 42 амэрыканскіх галёна г.з: 1 амэрыканскі барэль = 42 амэрыканскіх галёна = 159 літраў = 1/2 хогсхэда. Аднак пры вымярэньні аб’ёму піва (з-за падатковых абмежаваньняў) у ЗША выкарыстоўваецца, так званы, стандартны піўны барэль, які роўны 31 амэрыканскаму галёну (117,3 літраў).

Пераклад у мэтрычную сыстэму: