Перайсьці да зьместу

Абрагам Крыніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
אברהם קריניצי
Абрагам Крыніцы
Помнік Абрагаму Крыніцы
Помнік Абрагаму Крыніцы
1-ы мэр Рамат Гану
1926  1969
Наступнік Ісраэль Пэлед
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся26 сьнежня 1886
Сьцяг Расейскай імпэрыі Гародня
Памёр13 лістапада 1969 (82 гады)
Сьцяг Ізраілю Рамат Ган
ПартыяУсеагульныя сіяністы

Абрага́м Крыні́цы (па-габрэйску: אברהם קריניצי; 26 сьнежня 1886, Гародня, Расейская імпэрыя – 13 лістапада 1969, Рамат Ган, Ізраіль) — ізраільскі палітык, першы мэр Рамат Гану (1926—1969[1]).

Нарадзіўся ў Гародні (цяпер у Беларусі). У 1905 падчас другой аліі эміграваў у асманскую Палестыну. За арганізацыю страйкі працаўнікоў вінзаводу пазбавіўся працы і вярнуўся ў Горадню, дзе арганізаваў жыдоўскую самаабаронку. Вярнуўшыся ў Палестыну, удзельнічаў у заснаваньні і ахове паселішчаў, стаў адным зь першых сябраў Хаганы. У Першую сусьветную вайну працаваў на асманскай чыгунцы.

У 1926 року ўрад мандатнай Палестыны надаў Рамат Гану статус мясцовае рады, а Крыніцы стаў ейным першым старшынём. Да 1969 року ён 12 разоў пераабіраўся на гэтую пасаду, застаючыся мэрам цягам рэкордных 43 гадоў (24 гады — старшыня рады і 19 гадоў — мэр).

Неўзабаве па выбарах 1969 року, дзе ён быў пераабраны на 12 тэрмін, Абрагам Крыніцы загінуў у аўтааварыі разам зь зяцем і кіроўцам. Усе загінулыя пахаваныя разам у нацыянальным парку Рамат Гану. Сваю хату ў Рамат Гане Абрагам Крыніцы паводле запавету перадаў месту, цяпер тут дзейнічае ягоны дом-музэй[2].

  1. Itamar Rabinovich and Jehuda Reinharz (2008) Israel in the Middle East: Documents and Readings on Society, Politics, and Foreign Relations, Pre-1948 to the Present, UPNEm p595
  2. Дом-музей Авраама Криницы: фото, описание (рас.) вотпускру Праверана 27 лютага 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Абрагам Крыніцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Мэр Рамат Гану
1926—1969
Наступнік
Ісраэль Пэлед