Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:BLR

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цяперашнім сьцягам Беларусі зьяўляецца чырвона-зялёны сьцяг, ужываньне ў шаблёне, які адлюстроўвае стан на цяперашні момант, іншага сьцягу не адпавядае рэчаіснасьці. --Red_Winged_Duck 12:44, 13 кастрычніка 2008 (UTC)

Чытаем ISO 3166-1. --Ліцьвін 12:49, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Чытаем разам: ISO 3166-1, as part of the ISO 3166 standard, provides codes for the names of countries and dependent territories, and is published by the International Organization for Standardization (ISO). Гэты стандарт усталёўвае толькі скарачэньні для назвы краіны і ніякім чынам не распаўсюджваецца на яе сьцяг. --Red_Winged_Duck 12:57, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
І я пра гэта. Першае месца гэта канстытуцыя краіны, калі нешта прынята ў парушэньні яе, то гэта прызнаецца несапраўдным. Ды і сусьветная супольнасьць прызнала факт парушэньня. А Беларуская Вікіпэдыя ўсяго толькі Вікіпэдыя на беларускай мове, у спрэчных момантах, як вайна, дыктатура, самаабвяшчэньне спрэчнымі тэрыторыямі сваёй незалежнасьці... неабходна падпарадкоўвацца нэўтральнаму пункту гледжаньня, г.зн. усё застаецца так як і было да канфлікту і зьмяняецца толькі ў выпадку поўнага рашэньня дадзенага канфлікту. Вось па-гэтаму сьцяг Беларусі і павінен стаяць нацыянальны (на пачатак «канфлікту» - дзяржаўны) да моманту сканчэньня канфлікту ў гэтай краіне. У адваротным выпадкі будуць узьнікаць усякія лішнія пытаньні. --Ліцьвін 13:25, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Калі б міжнародная супольнасьць не прызнала сапраўдным нейкія зьмены ў дзяржаўнай сымболіцы, дык яна б не выкарыстоўвалася на тых жа Алімпійскіх гульнях, як у выпадку з тым жа Тайванем. Такім чынам, гэта зьяўляецца вашым пунктам гледжаньня на сытуацыю. --Red_Winged_Duck 13:36, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Вы хібна блытаеце Вікіпэдыю з Алімпійскімі гульнямі. Чаго-чаго, а вось нэўтральнасьці на апошніх ужо сапраўды ніколі ня будзе, тамака дзейнічаюць суровыя законы сусьветнай палітыкі. --Ліцьвін 13:43, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Калі гаварыць пра нэўтральнасьць, то выкарыстаньне сьцягу для артыкулаў часоў, калі сьцяг не зьяўляўся дзяржаўным — цалкам парушэньне нэўтральнасьці. --EugeneZelenko 13:59, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Вядома, у некаторых выпадках неабходна выкарыстоўваць толькі чырвона-зялёны сьцяг, але гэтыя выпадкі адзінкавыя. У асноўнай меры пазначаецца нацыянальнасьць і паходжаньне. --Ліцьвін 14:17, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
А як вызначаецца нацыянальнасьць? І дзе можна пабачыць закон пра сьцяг, які датычыцца нацыянальнасьці?
Паходжаньне — маецца на ўвазе краіна паходжаньня?
EugeneZelenko 14:23, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
А як вызначаецца нацыянальнасьць? Нацыянальнасьць - гэтае паняцьце ў рамках гісторыі, права... даволі новае. Кожны чалавек сам вызначае хто ён па нацыянальнасьці, і дзе яго сапраўдная Радзіма (па азначэньні).
Калі кожны чалавек вызначае нацыянальнасьць для сабе, якія аб'ектыўныя крытэры для праверкі вызначэньня (у адрозьненьне напрыклад, ад краіны нараджэньня)? --EugeneZelenko 13:56, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
І дзе можна пабачыць закон пра сьцяг, які датычыцца нацыянальнасьці? У поўным аўце. А вы самі зразумелі што спыталі? :-)
Разумею, бо існуе закон пра дзяржаўны сьцяг РБ, а вось нацыянальны сьцяг — даволі суб'ектыўнае пытаньне. --EugeneZelenko 13:56, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
Паходжаньне — маецца на ўвазе краіна паходжаньня? Так, Радзіма.
Нацыянальным сьцягам Беларусі зьяўляецца Бел-чырвона-белы, а нацыянальнымі колерамі - белы і чырвоны. І я яшчэ не сустракаў людзей, якія б гэтае аспрэчвалі (нават сярод прыхільнікаў цяперашніх сымбаляў), таму мне здаецца цалкам лягічным выкарыстаньне БЧБ-сьцяга пры азначэньні нацыянальнасьці - асбліва датычна тых асобаў, якія адмоўна ставіліся (ставяцца) да цяперашняй афіцыйнай сымболікі. --Казімер Ляхновіч 15:09, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Нацыянальнасьць ня мае дачыненьня да краіны, але да нацыі, таму не лягічна пазначаць нацыянальнасьць колерамі краіны. Прыналежнасьць жа да краіны вызначае грамадзянства. --Red_Winged_Duck 15:23, 13 кастрычніка 2008 (UTC)

Не пасьпеў яшчэ праглядзець усю гісторыю, пакуль мяне не было, але вось што я думаю. Гэтае пытаньне ўжо ўзьнімалася, але, таму зараз яго трэба вырашаць. Тое, што падзел на нацыянальны і дзяржаўны сьцяг існуе, гэта відавочна. Я бачу наступныя варыянты перапрацоўкі шаблёну:

  1. ставіцца дзяржаўны сьцяг як прыналежнасьць да дзяржавы (думаю, ён не разглядаецца)
  2. ставіцца дзяржаўны і нацыянальны сьцяг у выпадках, дзе іхная прыналежнасьць відавочная і нічога ня ставіцца ва ўсіх астатніх выпадках (напрыклад, тыя самыя спартоўцы)
  3. ставіцца нацыянальны сьцяг (у тых выпадках, у якіх ён быў да пачатку канфлікту) у выглядзе спасылкі на артыкул, дзе распавядаецца пра дзяржаўны сьцяг, пра нацыянальны і пра тое, чаму ў шаблёне выкарыстоўваецца нацыянальны сьцяг замест дзяржаўнага.

Асабіста мне больш падабаецца трэці варыянт, але варта было б знайсьці прынамсі адзін выпадак выкарыстаньня нацыянальнага сьцяга замест дзяржаўнага для якой-небудзь краіны ў ангельскім разьдзеле. Спасылку таксама можна зрабіць у выглядзе зноскі (будзе нават лепей). zedlik 20:29, 13 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую, што як нэўтральныя варыянты варта разглядаць адсутнасьць сьцягу і гэткі. --EugeneZelenko 13:56, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
Пра адсутнасьць сьцягу ў шаблёнах і ва ўсіх месцах, дзе гэта магчыма, згодны. Але ж сытуацыя з тымі ж футбалістамі — гэта праблема. --zedlik 14:45, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
Падтрымліваю 3-ці варыянт. Вядома, Вікіпэдыя не павінна штосьці прапагандаваць, але тут самое пытаньне вельмі спрэчнае - прытым ня толькі з маральнага, але й з юрыдычнага пункту гледжаньня. Дарэчы, датычна выкарыстнаьня БЧБ: магу засьведчыць, што на шторочнымх шахматных спаборніцтвах у Кёльцы (Польшча) арганізатары прынцыпова выкарыстоўваюць БЧБ-сьцяг для пазначэньня Беларусі. --Казімер Ляхновіч 18:10, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
Ды і ня толькі на тэрыторыі Польшчы, а таксама ў Горадні (арганізатар - польскі бок), напрыклад на баскетбольных гульнях, і дарыла ўніформу ў нацыянальных колерах. Хутчэй за ўсё палякі лепш беларусаў разумеюць, што сьвятое для нас. А таксама арганізатары Тур дэ Франс для пазначэньня беларускага вэлягоншчыка выкарыстоўвалі БЧБ. --Ліцьвін 18:25, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
Гэта так, але беларускі разьдзел існуе ў межах усяго праекту Вікіпэдыі і калі спатрэбіцца растлумачыць, чаму тут недзяржаўны сьцяг, то можа быць ужо позна казаць, што мы мелі на ўвазе нацыянальны. Асабліва з улікам таго, што так склалася, што перад назвай краіны ставіцца дзяржаўны сьцяг, і сьцяг які стаіць перад чымсьці, азначае дзяржаўны. Таму тут вельмі спатрэбіцца прыклад такога выкарыстаньня ў іншых разьдзелах, ну а пры выкарыстаньні тут, мяркую, можна сьцяг і побач зноску, што маецца на ўвазе нацыянальны з спасылкай на адпаведны артыкул. Разам з гэтым нэўтральнасьць і пазьбяганьне сьцягу паўсюль, дзе гэта магчыма (добры прыклад прывёў EugeneZelenko). --zedlik 18:49, 14 кастрычніка 2008 (UTC)
Падтрымліваю 3-ці варыянт. --Ліцьвін 14:58, 17 кастрычніка 2008 (UTC)

Варыянты зносак

[рэдагаваць крыніцу]

Зрабіў шаблён з зноскай {{Сьцяг Беларусі/Зноска}}. Як гэта будзе выглядаць у артыкулах, можна пабачыць на староцы ФК БАТЭ ФК БАТЭ/Варыянт --zedlik 00:18, 18 кастрычніка 2008 (UTC) (Пакуль там атрымаўся падвойны загаловак пад зноскамі, але калі будзе прынятае пагадненьне па зносках і зьменіцца шаблён {{Зноскі}}, то застанецца толькі загаловак з заўвагамі). Патрэбна напісаць артыкул Нацыянальны сьцяг Беларусі. --zedlik 23:26, 17 кастрычніка 2008 (UTC)

Існуе такая дысцыпліна, як вэксілялёгія. На сьцягах, каля сьцягоў... не павінна быць аніякіх надпісаў (лічбавых, літарных). Толькі камуністам было на гэта напляваць. --Ліцьвін 23:39, 17 кастрычніка 2008 (UTC)
Магчыма. Я не адмысловец у гэтым, але пакуль гэта не канчаткова прынятае рашэньне, а толькі прапанова таго, як можа быць. Напэўна, варта ўсё ж стварыць яшчэ адзін артыкул для параўнаньня. Зараз зраблю. --zedlik 23:57, 17 кастрычніка 2008 (UTC)
Каля аднаго ва ўсім артыкуле - яшчэ магчыма. Я думаў, што каля кожнага сьцяга будзе такая зноска. --Ліцьвін 00:04, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Вядома, мая думка была толькі каля першага. Каля ўсіх — ня мае сэнсу, ды і я б на такое сам ніколі не пагадзіўся :) --zedlik 00:16, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Тады я ваш варыянт падтрымліваю. :) --Ліцьвін 11:46, 18 кастрычніка 2008 (UTC)

Парамэтры шаблёну

[рэдагаваць крыніцу]

Трэба стварыць парамэтры шаблёну, што для сьцягу, што для футбольных шаблёнаў. Бо зборная Беларусі не карысталася бел-чырвона-белым сьцягам ад 1995 году і такі сьцяг у яе гульнях 2008 году не адпавядае рэчаіснасьці і парушае ўсе магчымыя правілы нэўтральнасьці. --Red_Winged_Duck 11:07, 18 кастрычніка 2008 (UTC)

Гэта ўжо нават ня сьмешна! Калі ласка, пачытайце ізноў чацьвёрты пост у пачатку абмеркаваньня. А то гэтым зборная карыстаецца, а гэтым не карыстаецца. Яна па азначэньні нічым не карыстаецца (пачытайце таго жа Мірнага). Зьмяніўся дзяржаўны сьцяг, прычым незаконна, ну вось яны і выступаюць пад незаконнай дзяржаўнай сымболікай. Але зборная краіны - нацыянальная зборная краіны! Ненармальна выступаць супраць выкарыстаньня нацыянальнай сымболікі ў пазначэньні нацыянальнай каманды. --Ліцьвін 12:00, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
«Зьмяніўся дзяржаўны сьцяг, прычым незаконна, ну вось яны і выступаюць пад незаконнай дзяржаўнай сымболікай» — гэта ў чыстым выглядзе POV. Ня трэба выдаваць вашыя ўласныя жаданьні за тое, як гэта ёсьць у рэальным жыцьці. Паўтаруся яшчэ раз: бел-чырвона-белым сьцягам для пазначэньня прыналежнасьці да краіны пасьля 1995 году вы груба парушаеце нэўтральнасьць. Не існуе ў беларускім заканадаўстве панятку «нацыянальны сьцяг» і прэцэдэнтаў для ягонага ўжываньня для ўжываньня ў афіцыйных зносінах на любым узроўні няма. --Red_Winged_Duck 12:40, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Ня чыталі. Шкада :( Канстытуцыя - гэта галоўны закон. Парушэньне гэтага закона па-азначэньню незаконна, хоць гэта нават POV. --Ліцьвін 12:49, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
...15 ноября 1996 года Лукашенко, несмотря на протест Конституционного суда, отстранил от занимаемой должности председателя Центризбиркома Виктора Гончара, заявившего о своей неготовности подписать итоговые документы по итогам референдума. После этого подал в отставку премьер-министр республики Михаил Чигирь [78], а затем Лукашенко распустил парламент [89]. Референдум состоялся в срок, и проект конституции Лукашенко был одобрен, что позволило политику значительно продлить срок своих президентских полномочий, а в последующие годы сосредоточить в своих руках всю полноту власти [78]. Практически все мировое сообщество, за исключением России, отказалось признать результаты референдума, и отношения Лукашенко с Западом стали еще более напряженными; фактически с этого момента он находился в международной изоляции [78], [87], [52]. Подпіс быў? Подпіса не было! А якой легітымнасьці рэфэрэндуму вы кажаце? Пры гэтым вы кажаце, што парушэньне галоўнага закона - гэта правільна, і выкананьне гэтага парушэньня і ёсьць самая сапраўдная нэўтральнасьць. Няма слоў!
У гэтым выпадку неабходна кіравацца міжнародным правым. Да рашэньня канфлікту, павінна быць зробленая незалежная прававая ацэнка, усё павінна заставацца так як было да канфлікту. --Ліцьвін 13:31, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Лента.ру — гэта, канечне, вельмі афіцыйная крыніца. Вы самі бачылі, што подпісу не было? Ці ўсё ж ёсьць нейкія спасылкі, якія могуць гэта пацьвердзіць? Ці ёсьць нейкія спасылкі на дакумэнты рашэньняў у межах «міжнароднага права», на якое вы спасылаецеся? І яшчэ, скажыце, на вашым пашпарце якія сымбалі, няўжо «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, ці ўсё ж вы гатовыя спрачацца толькі ў віртуальнай прасторы, а ў жыцьці ўсё інакш?. --Red_Winged_Duck 13:54, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Лента.ру — гэта, канечне, вельмі афіцыйная крыніца. Вы самі бачылі, што подпісу не было? Ці ўсё ж ёсьць нейкія спасылкі, якія могуць гэта пацьвердзіць? Калі вы не заўважылі, паведамляю, тамака маюцца спасылкі. Падзякі ня трэба.
І яшчэ, скажыце, на вашым пашпарце якія сымбалі, няўжо «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, ці ўсё ж вы гатовыя спрачацца толькі ў віртуальнай прасторы, а ў жыцьці ўсё інакш?. А прычым тут гэта? Або гэта такі майстэрскі спосаб адысьці ад тэмы? Калі сапраўды ў мяне пашпарт з вокладкай Пагоні, а што тамака ўсярэдзіне на першай старонцы я ня ведаю, у мяне яна закрытая ўсякімі паперкамі :) --Ліцьвін 14:15, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Дарэчы, у маім пашпарце наогул незразумела якой краіны герб намаляваны. Ды і ў артыкуле Герб Беларусі выкарыстоўваецца не цяперашні дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Вы як аматар савецкай сымболікі можа вырашылі бы гэтую праблему. --Ліцьвін 16:07, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Ды і ў артыкуле Сьцяг Беларусі таксама выкарыстоўваецца не цяперашні дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь. --Ліцьвін 16:16, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Парамэтры шаблёну — гэта ўжо тэхнічная рэалізацыя. Пакуль трэба вырашыць, што і дзе выкарыстоўваць. Напрыклад, у футбольных камандах. --zedlik 12:04, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Усё што тычыцца краіны пасьля 1995 году мусіць пазначацца адпаведным сьцягам. Прычым сьцягам можа пазначацца выключна грамадзянства, нацыянальнасьць ня можа пазначацца сьцягам нейкай дзяржавы. Варта зьмяніць спачатку сьцяг у рэальным жыцьці, каб потым яго ўжываць паўсюль, дзе можна і нельга ў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 12:40, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Таксама рацыя. Я, шчыра кажучы, ня ведаю, што рабіць. Яшчэ варыянт: прыбраць усе сьцягі, напісаць там «[[РБ]]»? --zedlik 13:10, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Можна яшчэ зрабіць SVG выяву «[[РБ]]». --EugeneZelenko 13:57, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Чым далей у лес - тым болей дроў. Навошта выдумляць зноў ровар? Ёсьць жа нацыянальны сьцяг, але для некаторых гэтага мала... :( --Ліцьвін 14:15, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Асноўная праблема тут у тым, што хоць нацыянальны сьцяг аб’ектыўна існуе, ён мае мала агульнага з сучасным дзяржаўным утварэньнем Беларусь... І вось як яе вырашыць — гэта пытаньне. --zedlik 14:39, 18 кастрычніка 2008 (UTC)
Як варынт — можна стварыць артыкул з назвай кшталту: Дваістасьць сымболікі Беларусі, дзе падрабязна пералічыць аргумэнты незаконнасьці Рэфэрэндуму, праведзенага 14.05.1995. І адпаведна, рабіць зноску на гэткю старонку пры выкарыстаньні нацыянальнай сымболікі. Прытым артыкул той варта прадубляваць на некалькіх мовах. --Казімер Ляхновіч 13:31, 20 кастрычніка 2008 (UTC)
Калі гэта атрымаецца зрабіць нэўтральна і аб’ектыўна, то такі варыянт будзе лепей за маю прапанову з спасылкай на нацыянальны сьцяг, бо ейная нэўтральнасьць дастаткова спрэчная. —zedlik 22:05, 20 кастрычніка 2008 (UTC)
Можа, сярод шаноўнага панства ёсьць прафэсійныя праўнікі, ці людзі што захапаляюцца правам? Бо баюся, што ў мяне гэтае атрымаецца ня надта прафэсійна — і адпаведна, аб'ектыўна... А пакуль пашукаю інфармацыю па тэме. Калі хто таксама штосьці знойдзе — пішыце. --Казімер Ляхновіч 22:36, 20 кастрычніка 2008 (UTC)
Распачаў артыкул Дваістасьць сымболікі Беларусі. Патрэбна дапамога! — асабліва гэта датычыцца крыніц інфармацыі. --Казімер Ляхновіч 00:23, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
Ці адпавядаў рэфэрэндум 14 траўня 1995 году Канстытуцыі і законам? (Д пр-п 55) (трохі), ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Аб люстрацыі (як прыклад) і расейскі погляд.
Баюся, канкрэтнымі спасылкамі тут не дапамагу, але відавочна, што чым іх болей, тым лепей... —zedlik 23:52, 21 кастрычніка 2008 (UTC)

Дзякуй за спасылкі. Праўда, 3-яя ў асноўным пра рэфэрэндум 1996 року. Дарэчы, а як можна выкарыстаць зьвесткі з 2-ой?... неяк у мяне няма думак на гэты конт. --Казімер Ляхновіч 22:06, 22 кастрычніка 2008 (UTC)

Гэта так, проста прыклад закону. Вось яшчэ трохі, у асноўнай меры меркаваньні. --Ліцьвін 23:30, 22 кастрычніка 2008 (UTC)

Дадаў парамэтар, каб можна было ім кіраваць які сьцяг будзе адлюстроўвацца. Па-змоўчваньні пакуль пакінуў нацыянальны сьцяг. Але прынцыпова з гэтым ня згодны.

Ужо каторы раз вяртаемся да гэтай тэмы. Але не магу згадзіцца зь некаторымі рэчамі, якія дзе-нідзе прынятыя ў нас. Можна колькі заўгодна ствараць матэрыялаў на тэму мовы/сьцяга/гербу у межах Вікіпэдыі — адпаведныя артыкулы/парталы, каб асьветліць гэтую тэму ў дастатковым аб'ёме. І гэта будзе цалкам прымальна, калі будзе падмацавана спасылкамі на крыніцы.

Але ня трэба блытаць жадаемае зь існым. У нас чырвона-зялёны сьцяг, каласавы герб і дзьвюхмоўе ў краіне. Падабаецца нам гэта ці не. Яны выкарыстоўваюцца дэ-факта ў дзяржаве і ўва ўсім сьвеце на афіцыйным узроўні. Адпавядалі гэтыя зьмены і сам рэфэрэндум Канстытуцыі ці не. Вікіпэдыя павінна адлюстроўваць існае становішча рэчаў, а ня быць нейкай ідэалізаванай, адарванай ад жыцьця пляцоўкай. Атрымліваецца нейкая гульня ў дзяцінства, абсалютна не сур'ёзна на мой погляд.

Прашу зразумець мяне правільна, я не абараняю цяперашні дзяржаўны сьцяг, герб і расейскую мову. Я размаўляю (прынамсі часткова) на беларускай, раблю няхай сьціплы ўнёсак тут, у мяне дома вісіць бел-чырвона-белы сьцяг. Але што гэта даказвае? Гэта мае асабістыя перакананьні/імкненьні і яны не супадаюць з афіцыйнымі. Давайце не адыходзіць ад асноўнага сэнсу і мэты энцыкляпэдыі. Можаце сабе ўявіць, каб выйшла папяровая, сур'ёзная энцыкляпэдыя (нават не беларускага афіцыйнага аўтарства), дзе б у асноўным артыкуле «Дзяржаўны сьцяг РБ» быў бы зьмешчаны чырвона-зялёны, а ў міні-спасылках (у папяровых варыянтах гэтага не існуе, але ўявім сабе) стаялі б бел-чырвона-белыя? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:00, 24 сакавіка 2010 (UTC)

Падпісваюся пад кожным словам. У Вікіпэдыі ня месца прасоўваньню палітычных амбіцыяў і ўласных дасьледваньняў. Wizardist г 11:58, 24 сакавіка 2010 (UTC)