Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Кашталяны жамойцкія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва катэгорыі

[рэдагаваць крыніцу]

Пакуль не выдалаю гэтую катэгорыю, бо хацеў бы ўдакладніць назву. Маем артыкул Кашталяны жамойцкія, а таксама Жамойцкае біскупства, Жамойцкае староства, Жамойцкае ваяводзтва, Кальварыя Жамойцкая. Прыметнік «Жамойцкі» ў гэтых артыкулах даецца найперш паводле Энцыкляпэдыі ВКЛ. Зрэшты, такая форма, здаецца, пераважае і ў беларускамоўных крыніцах часоў ВКЛ. Адваротны парадак словаў («кашталяны жамойцкія» замест «жамойцкія кашталяны») адпавядае пісьмовай традыцыі ВКЛ. Такі ж парадак словаў выкарыстоўваецца ў артыкулах пра іншых кашталянаў. Вядома, тут могуць быць розныя меркаваньні і абгрунтаваньні, але варта было б прыйсьці да нейкага адзінага варыянту, бо ў энцыкляпэдыі ня мае быць тэрміналягічнага разнабою. Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:51, 29 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]