Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:ВікіВясна-2015

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падвядзеньне вынікаў

[рэдагаваць крыніцу]

Надышоў час падводзіць вынікі конкурсу. Ёсьць магчымасьць узнагародзіць двух удзельнікаў з нашага разьдзелу + супэрпрыз найбольш актыўнаму зь іх, асобна ўзнагароджваецца пераможца па артыкулах Пружаншчыны. Паколькі іншых меркаваньняў не было, намінацыі наступныя. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Зьявіліся першыя водгукі. А я тым часам дзеля зручнасьці падбіў статыстыку па ўнёску кожнага ўдзельніка, які выканаў правілы (то бок ствараў артыкулы пра асобна ўзятую краіну ў «ейны» тыдзень ці пра Пружаншчыну), не зьяўляўся сябрам журы і ананімам. :-) Можа быць, гэтая табліца дапаможа.

Удзельнік Створаныя артыкулы Палепшаныя артыкулы Створаныя шаблёны
Alaksiej 37 1
Cmok Padvilenski 1
Da voli 2
DobryBrat 1
Dymitr 6 8
Kažemaks 2
Liashko 4 1
Pudlašuk 36 2
Raviaka Ruslan 101 4
W 1

Магчыма, дзе-небудзь памыліўся на ±1 артыкул, калі заўважыце — паведамляйце. Яшчэ можа хто падлічыць агульны аб’ём створаных удзельнікам артыкулаў, бо нехта ствараў паводле колькасьці, а нехта — паводле якасьці. -- Renessaince 12:10, 5 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Самаму актыўнаму ўдзельніку

[рэдагаваць крыніцу]

За стварэньне найбольшай колькасьці артыкулаў і шаблёнаў. Вылучаныя курсівам артыкулы ня ўлічваюцца. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Стваральніку самага поўнага артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

За стварэньне найбольшага па памеру і зьмесьце артыкулу. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Самаму актыўнаму стваральніку артыкулаў пра Пружаншчыну

[рэдагаваць крыніцу]

Тут з нашага беларускамоўнага сэктару ўзяў удзел Da voli з двума артыкуламі ў ангельскай Вікі: Pruzhany Palace і Bielyja Lauki. Аднак ёсьць удзельнік з украінскай Вікіпэдыі (AndriiDydiuk), які стварыў 16 артыкулаў. Прапаную знайсьці магчымасьць уганараваць яго. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Нарэшце журы вызначылася зь пераможцамі, і я рады абвясьціць вынікі конкурсу.

  1. Галоўная ўзнагарода — найбольш актыўнаму ўдзельніку — дастанецца Руслану Равяку за стварэньне найбольшай колькасьці артыкулаў і шаблёнаў — агулам 101 старонка!
  2. Прыз за стварэньне найбольш поўнага артыкулу, якім стаў Азэрбайджанская кухня, дастаецца… таксама Руслану Равяку!
  3. Але каб не было крыўдна, дык мы дзякуючы нашым сябрам з «Фалянстэру» вырашылі ўзнагародзіць яшчэ і ўдзельніка, што заняў другое месца па колькасьці зробленага ўнёску. Такім чынам, прыз за другое месца дастанецца Аляксею!
  4. Не забываймася таксама пра асобную катэгорыю за стварэньне артыкулаў пра Пружаншчыну. Тут таксама ёсьць адзінаасобны лідэр, і пікантнасьць сітуацыі ў тым, што ён з Украіны. Віншуем Андрэя Дыдзюка і спадзяемся яго ўбачыць дзеля ўручэньня ўзнагародаў! -- Renessaince 23:17, 10 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]