Фалянстэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Фалянстэр»
наркам. Фаланстэр

Лягатып
Папярэднік супольнасьць «Забей»
Дата ўтварэньня 23 сьнежня 2010 (13 гадоў таму)[1]
Тып моладзевае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта пашырэньне здаровага ладу жыцьця сярод моладзі[2]
Месцазнаходжаньне Менск, Партызанскі раён, вул. Зьмітрака Бядулі, д. 3[3]
Каардынаты Каардынаты: 53°54′24″ пн. ш. 27°35′1″ у. д. / 53.90667° пн. ш. 27.58361° у. д. / 53.90667; 27.58361
Сяброўства «Маладыя піраты Эўропы» (Копсталь, Люксэмбург)[4], «Творчыя грамады» (Маўнтын-Вію, штат Каліфорнія, ЗША)[5]
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнік Міхаіл Воўчак
Зьвязаныя кампаніі Вікісупольнасьць Беларусі
Колькасьць валянтэраў 6[6]
Сайт falanster.by

«Фалянстэр» — моладзевая арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 году ў Менску, зьявілася як працяг ініцыятывы супольнасьці «Забей».

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыя ставіць перад сабой наступныя мэты:

1. Пашырыць выкарыстаньне свабоднага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадзкіх арганізацыяў, афіцыйных інстытутаў, супольнасьцяў і грамадзян.

2. Узмацніць тэматычныя і лякальныя супольнасьці лічбавымі ведамі пра кіраваньне сваёй інфраструктурай.

3. Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадзкіх арганізацыяў, супольнасьцяў і грамадзян, каб актывізаваць грамадзтва да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў усіх узроўняў і стварэньні законаў.

Па дадзеных афіцыйнай старонкі, арганізацыя шануе інаватыўнасьць, аўтаномнасьць, калектывізм, адкрытасьць, узаемадапамогу, уключанасьць і сацыяльную роўнасьць сярод удзельнікаў і партнэраў[7].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

'ʼʼАсноўныя кірункі дзейнасьці:ʼʼʼ

  • захаваньне адкрытых і свабодных ведаў,
  • дапамога розным супольнасьцям у наладжваньні ўнутраных камунікацыяў з выкарыстаньнем адкрытага праграмнага забесьпячэньня,
  • падтрымка юрыдычных інструмэнтаў, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз,
  • арганізацыя інтэлектуальных публічных мерапрыемстваў, узаемадзейнічаючы з рознымі супольнасьцямі і групамі,
  • уплыў на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыцьцё краіны.

Праекты і Клюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Днём заснаваньня арганізацыі «Фалянстэр» зьяўляецца 23 сьнежня 2010 году. Менавіта ў гэты дзень быў пакладзены пачатак дзейнасьці нашай арганізацыі, накіраванай на маладое насельніцтва Рэспублікі Беларусь. За ўвесь гэты час на базе «Фалянстэра» існаваў шэраг адукацыйных клюбаў, некаторыя зь якіх больш не працуюць.[8]

Праекты «Фаланстэра» — увасабленьне розных кірункаў дзейнасьці арганізацыі з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыцьцё грамадзтва. Праекты «Фаланстэра» будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасьцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)

"«Фалянстэр» сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моладзь нашай краіны прымае актыўны ўдзел у дзейнасьці арганізацыі. Найбольш актыўна разьвіваюцца такія праекты як 'ʼʼʼʼ Дойка, Лічбавая Майстэрня, Гік-лаўка, Градка, Куток раварыста, Улазіны ʼʼʼʼʼ.

Фалянстэр зьяўляецца акрэдытаванай арганізацыяй EVS, заснавальнікам Юзэр-групы вікі супольнасьці, сузаснавальнікам Маладых Піратаў Еўропы, чальцом Пірацкага Інтэрнацыянала[9], філіялям Creative Commons[10], удзельнікам сеткі WebWeWant і актыўна вядзе міжнародную дзейнасьць.

Drupal-клюб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Drupal-клюб» — месца, дзе ўсе ахвочыя могуць пачаць вывучаць сыстэму сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасьці клюбу было рэалізавана некалькі сайтаў для некамэрцыйных праектаў — Пірацкі цэнтар[11] і каталёг могілак[12]. Апроч таго «Drupal-клюб» праводзіць Drupal-зьлёты і адзначае глябальныя дні вывучэньня Drupal[13].

Фэміда Фалянстэру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Фэміда Фалянстэру» — клюб па вывучэньні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права і правы чалавека — тэмы першага сэзону. Падчас другога сэзону быў створаны «Дапаможнік раварыста». У трэцім сэзоне — разглядаем аўтарскае права.

Linux-клюб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лінуксоўкі — гэта традыцыйныя сустрэчы «Фалянстэру» (2012—2014) па вывучэньні адкрытай апэрацыйнай сыстэмы Linux і іншых opensourсе-праграмаў. Аматары Linux-сыстэм зьбіраюцца, каб разглядаць тэарэтычныя пытаньні і вырашаць практычныя задачы.

Моўныя клюбы (ангельская, нямецкая)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу 2011—2012 гадоў праходзілі клюбы рыторыкі ангельскай і нямецкіх моваў. На сустрэчах удзельнікі разам вучыліся мастацтву слухаць, думаць і гаварыць на замежных мовах.

Праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праекты для «Фалянстэру» — гэта пункты ўваходу, разьвіцьця, уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыцьцё грамадзтва. З 2013 году «Фалянстэр» будуе праекты паводле прынцыпаў адкрытых супольнасьцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілэфт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0).

Вікі-дзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрыядычна «Фалянстэр» ладзіць Вікі-дні, мэта якіх разьвіцьцё і прасоўваньне адкрытых ведаў, а таксама дадаваньне артыкулаў і рэдагаваньне беларускага разьдзелу Вікіпэдыі[14].

Дапаможнік раварыста (2013)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзэнтацыя брашуры «Дапаможнік раварыста» ў Менску

У межах клюбу «Фэміда Фалянстэра» ў 2013 годзе быў створаны «Дапаможнік раварыста»[15], мэта якога — прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў роварнага руху Беларусі. Прэзэнтацыя брашуры адбылася 8 чэрвеня ў Менску.[16]

Дапаможнік выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны для загрузкі на дзьвюх мовах.[17]

Дапаможнік раварыста (2014)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы зімы 2014 году актывісты Фалянстэру працягнулі працу над наступнай вэрсіяй «Дапаможніка раварыста». Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валянтэраў. У гэтым годзе дапаможнік быў прэзэнтаваны ў шэрагу гарадоў (Менску, Гомелі, Магілёве, Берасьці, Горадні, Віцебску, Бабруйску).[18][19][20][21][22]

Інструмэнт удзелу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актывісты запусьцілі кампанію «Мяняй правілы!». Яна будзе заключацца ў матывацыі грамадзян да электроннага ўдзелу грамадзтва ў супольных справах і вырашэньні агульных праблемаў на прыкладзе супольнасьці раварыстаў.[23]

Drupal-зьлёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-зьлёт, які сабраў каля 70 IT-спэцыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-зьлёце[24] было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатону створаны сайт некамэрцыйнай ініцыятывы Niekropali.by[12][25].

Турнір нефармалаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобны праект і кірунак дзейнасьці — разьвіцьцё лякальных супольнасьцей. «Турнір нефармалаў»[26] прызваны актуалізаваць і разьвіць дваровы футбол сярод аматарскіх камандаў.[27]

Удзел у руху адкрытых зьвестак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 лютага актывісты фаланстэра далучыліся да сусьветнага дня руху за адкрытыя зьвесткі для абмену досьведам, далучэньню да сусьветнага руху, а таксама абмеркаваньня сытуацыі.[28][29][30]

Філіял творчых суполак у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Постэр філіялу творчых суполак у Беларусі

У жніўні 2014 году адбылося адкрыцьцё філіі творчых суполак (Creative Commons) у Беларусі[31]. «Фалянстэр» выступае як інфраструктурная арганізацыя філіі. Філія займаецца вывучэньнем праблемаў, зьвязаных з аўтарскім правам, таксама дасьледуе магчымасьці прымяньненя ліцэнзіі Creative Commons, GNU GPL і інш, папулярызуе выкарыстаньне публічнага ліцэнзаваньня твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармленьня розных прац у Сеціве.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі МГА «Фалянстэр» // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  2. ^ Статут МГА «Фалянстэр» ад 10 сьнежня 2013 г. (рас.) // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  3. ^ Кантакт // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  4. ^ Удзельнікі (анг.) // «Маладыя піраты Эўропы», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  5. ^ Беларусь (анг.) // «Творчыя грамады», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  6. ^ Наша каманда // МГА «Фалянстэр», 2019 г. Праверана 11 красавіка 2019 г.
  7. ^ Беларускія банкі бяруць грошы нават за ахвяраванні(недаступная спасылка)
  8. ^ Образовательные клубы молодежной организации Фаланстер: переступи через собственные стереотипы
  9. ^ Пірацкі Цэнтр Беларусі
  10. ^ Belarus Creative Commons
  11. ^ Пірацкі цэнтар Беларусі
  12. ^ а б https://web.archive.org/web/20181110131659/http://niekropali.by/
  13. ^ https://drupal.org/learn-drupal
  14. ^ Вікі-дзень у Фаланстэры(недаступная спасылка)
  15. ^ http://falanster.by/sites/default/files/news/2013/06/10/dapamozhnik_ravarysta_falanster.by.pdf(недаступная спасылка)
  16. ^ Ці магчыма роварная ўтопія ў Беларусі?
  17. ^ Я буду долго гнать велосипед? // 7 дней № 28 от 11 июля 2013 года(недаступная спасылка)
  18. ^ Фаланстер презентовал обновленную версию «Помощника велосипедиста»
  19. ^ Рэпартаж з Гародні. Радыё Рацыя
  20. ^ «Изменяй правила!». В Витебске презентовали «Помощник велосипедиста 2.0»
  21. ^ Велосипедисты будут менять правила.
  22. ^ «Дапаможнік раварыста» едзе ў тур па Беларусі
  23. ^ Як размаўляць з чыноўнікамі і зьмяніць правілы для ровараў(недаступная спасылка)
  24. ^ В Минске пройдет очередной Drupal-сьлет 15-16 декабря
  25. ^ При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ
  26. ^ http://goals.by/football/news/75566(недаступная спасылка)
  27. ^ Відэа з Турніра Нефармалаў-3
  28. ^ Open data: якія сакрэты шукаюць актывісты ў публічных дакумэнтах
  29. ^ День открытых данных в Минске
  30. ^ Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя?
  31. ^ http://www.kv.by/content/331901-prezentatsiya-belorusskogo-filiala-tvorcheskikh-obshchin

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]