Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдаты ў абраныя артыкулы
4 удзельнікі, але 3
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную спрасьціць фармулёўку колькасьці ўдзельнікаў, неабходных для абраньня. Цяперака гэта гучыць так: «павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі (3 акрамя ініцыятара)». Дапусьцім, што ініцыятар не галасаваў, тады для падтрымкі чамусьці патрэбна меней галасоў, чым у адваротным выпадку? Пакінуць проста «павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі». -- Renessaince 10:07, 5 сьнежня 2018 (MSK)
- Падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:46, 5 сьнежня 2018 (MSK)
Крытэры абраных артыкулаў
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную выдаліць нафіг з крытэраў абраных артыкулаў першы пункт, паколькі ён усё адно не выконваецца. Там ясна напісана: абраныя артыкулы ня мусяць утрымліваць памылак, а тут артыкул выстаўляецца на галасаваньне, маючы ў пачатку шаблён {{Артаграфія}}, і яго падтрымліваюць.
Другая прапанова (калі не выдаляць крытэр): забараніць галасаваць за абраныя артыкулы тым, хто ня ўмее чытаць далей за першы абзац. -- Renessaince 12:28, 4 сьнежня 2018 (MSK)
- Таксама лічу, што артыкул абралі заўчасна. Пагатоў сам намінант пагадзіўся яго дапрацаваць. Гэтым разам паспрабую выправіць уласныя заўвагі самастойна, але далей прапаную спыняць падобную практыку «хуткага абраньня» артыкулаў, якія не адпавядаюць крытэрам, з дапамогай адкату выніку. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:11, 4 сьнежня 2018 (MSK)
- Ня тое што абралі, а нават нельга было яго выстаўляць, паколькі загадзя не адпавядаў крытэрам. -- Renessaince 17:39, 4 сьнежня 2018 (MSK)
- Мабыць, варта было мне адразу жорстка напісаць, што артыкул не адпавядае крытэрам, таму мусіць пайсьці на дапрацоўку. Зь іншага боку хацелвся неяк падтрымаць высілкі аўтара, але ў выніку атрымалася зусім ня тое, чаго чакаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:23, 4 сьнежня 2018 (MSK)
- Ня тое што абралі, а нават нельга было яго выстаўляць, паколькі загадзя не адпавядаў крытэрам. -- Renessaince 17:39, 4 сьнежня 2018 (MSK)
- Прывёў артыкул у адпаведнасьць з ВП:СТРАЗ і ВП:ПРАВЕРКА (хоць гэта далёка ня тая праца, якой я плянаваў займацца і якая прыносіць мне нейкае задаволеньне), аднак усё адно лічу, што зьвесткі ў артыкуле, датычныя Беларусі, трэба падмацаваць спасылкамі хоць бы на Энцыкляпэдыю гісторыі Беларусі і Беларускую энцыкляпэдыю, якія ёсьць у адкрытым доступе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:56, 4 сьнежня 2018 (MSK)
Таксама прапаную апісаць працэдуру зьняцьця з галасаваньня артыкула, калі ён загадзя пры выстаўленьні не адпавядае крытэрам абраных артыкулаў. Інакш цяпер можна выставіць фактычна любы артыкул (ды хоць бы з артаграфічнымі памылкамі), і калі яго падтрымаюць некалькі чалавек, ён стане так званым «абраным». -- Renessaince 10:14, 5 сьнежня 2018 (MSK)
- Магчымая фармулёўка (мяккі варыянт): калі хоць-які ўдзельнік абгрунтавана паказвае ў сэкцыі «Супраць» або «Дапрацоўкі» на відавочную неадпаведнасьць выстаўленага на галасаваньне артыкула крытэрам добрых/абраных артыкулаў, то да моманту дасягненьня кансэнсусу датычна адпаведнасьці артыкула крытэрам добрых/абраных артыкулаў надаваць артыкулу статус добрага/абранага катэгарычна забараняецца. Кансэнсус дасягаецца шляхам дапрацоўкі артыкула або прывядзеньнем аргумэнтаў на карысьць адпаведнасьці артыкула крытэрам добрых/абраных артыкулаў. Калі кансэнсусу не атрымліваецца дасягнуць за два месяцы, то артыкул аўтаматычна здымаецца з галасаваньня і ня можа выстаўляцца паўторна без дапрацоўкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:46, 5 сьнежня 2018 (MSK)
Я ў мінулым годзе прапановаў перайсьці на сыстэму, якая цяпер дзейнічае ў ангельскай Вікіпэдыі, калі праверкай на адпаведнасьць крытэрам займаецца адзін чалавек, бо бачна, што простае галасаваньне «за/супраць» не працуе ў пытаньні забесьпячэньня ацэнкі якасьці, таму прапаную яшчэ раз вярнуцца да пытаньня і абмеркаваць варыянт, калі прымаць рашэньне, ці адпавядае артыкул крытэрам будзе адказны аглядальнік (для кожнага артыкула гэта можа быць абсалютна розны чалавек), а астатнія змогуць выказваць заўвагі, такім чынам ёсьць спадзеў, што аглядальнік больш адказна паставіцца да наданьня статусу, чым простае галасаваньне, у якім ніхто ні за што не адказвае. Больш падрабязна можна пачытаць па спасылцы. --Red_Winged_Duck 11:01, 5 сьнежня 2018 (MSK)
- Баюся, што з улікам памераў разьдзелаў у нас будзе даволі цяжка знайсьці аглядальнікаў. Ці шмат цяпер ахвочых нават проста ўважліва прачытаць чужы артыкул? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:46, 5 сьнежня 2018 (MSK)
- Варта разьлічваць на тое, што калі такога чалавека (а лепей — некалькі ўзаемазамяняльных) ня знойдзецца, дык давядзецца трымацца цяперашняй сыстэмы з праверкай артыкула на адпаведнасьць крытэрам пры выстаўленьні. -- Renessaince 17:51, 5 сьнежня 2018 (MSK)
- Цяпер таксама мяркуецца, што тыя, хто галасуе за артыкул, прынамсі прачыталі яго. Крытэры ў нас ужо ёсьць, адпаведна, застаецца, каб нехта з тых, хто галасуе за артыкул прайшоўся па пунктах крытэраў і пакінуў камэнтар пра кожны пункт, ці адпавядае яму артыкул, вось так гэта робіцца ў ангельскай Вікіпэдыі. Плюс у тым, што калі артыкул адпавядае ўсім пунктам, то ня трэба чакаць 4 фармальныя галасы, а можна адразу надаць статус. Пры гэтым такі працэс стымулюе таго, хто высунуў артыкул, дапрацоўваць артыкул паводле заўвагаў, калі яны ёсьць, бо бяз гэтага артыкул проста ня можа быць абраны. А ўсе астатнія ўдзельнікі ўсё так жа маюць магчымасьць камэнтаваць намінацыю і пакідаць свае заўвагі ў дапамогу аглядальніку, а ён сам можа запытаць дапамогу ў іншых удзельнікаў, калі ў гэтым ёсьць патрэба. --Red_Winged_Duck 20:50, 5 сьнежня 2018 (MSK)
- Гэта даволі добрая сыстэма, але ў чыстым выглядзе, баюся, яна ня будзе ў нас працаваць. Як варыянт, на маю думку, можна прапісаць магчымасьць датэрміновага абраньня артыкула (без 4 галасоў «за»), калі хтосьці бярэцца рабіць агляд паводле пунктаў і ў выніку артыкул гэтым усім пунктам адпавядае (адразу або па дапрацоўцы). Пры гэтым для выпадку, калі аглядальнік не зьявіўся, варта пакінуць наяўнае абраньне шляхам галасаваньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:25, 6 сьнежня 2018 (MSK)
- Цяпер таксама мяркуецца, што тыя, хто галасуе за артыкул, прынамсі прачыталі яго. Крытэры ў нас ужо ёсьць, адпаведна, застаецца, каб нехта з тых, хто галасуе за артыкул прайшоўся па пунктах крытэраў і пакінуў камэнтар пра кожны пункт, ці адпавядае яму артыкул, вось так гэта робіцца ў ангельскай Вікіпэдыі. Плюс у тым, што калі артыкул адпавядае ўсім пунктам, то ня трэба чакаць 4 фармальныя галасы, а можна адразу надаць статус. Пры гэтым такі працэс стымулюе таго, хто высунуў артыкул, дапрацоўваць артыкул паводле заўвагаў, калі яны ёсьць, бо бяз гэтага артыкул проста ня можа быць абраны. А ўсе астатнія ўдзельнікі ўсё так жа маюць магчымасьць камэнтаваць намінацыю і пакідаць свае заўвагі ў дапамогу аглядальніку, а ён сам можа запытаць дапамогу ў іншых удзельнікаў, калі ў гэтым ёсьць патрэба. --Red_Winged_Duck 20:50, 5 сьнежня 2018 (MSK)