Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Усходні фронт (Першая сусьветная вайна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю --Raviaka Ruslan (гутаркі) 19:30, 13 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
  2. Падтрымліваю. Віт; гутаркі 15:24, 27 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
  3. Падтрымліваю.--Удзельнік:W 17:14 3 сьнежня 2018 (MSK)
  • Трэба выправіць зноскі, бо нельга перакладаць бібліяграфічныя зьвесткі. Таксама ня варта выкарыстоўваць скарачэньне «стар.» для старонак, калі ёсьць агульнапрынятае ляканічнае «С.». Яшчэ варта выправіць усе канчаткі -ей на -яў. Увогуле, з улікам датычнасьці тэмы артыкула да Беларусі я б усё ж перавыставіў яго у добрыя, бо ў артыкуле няма беларускіх крыніцаў, тым часам, паводле ВП:ІНШАМОЎ, Разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове прызначаецца для беларускамоўных карыстальнікаў, і таму дзеля іх зручнасьці перавага мае аддавацца беларускамоўным, а не іншамоўным крыніцам, пры ўмове даступнасьці беларускамоўных крыніцаў роўнай якасьці, каб не ствараць чытачам цяжкасьці з праверкай слушнасьці выкарыстаньня выходных матэрыялаў. Адпаведна, на выдатныя артыкул, на маю думку, пацягне толькі па дапрацоўцы з даданьнем беларускіх крыніцаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:51, 23 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
    • Я паспрабую пашукаць спасылкі на беларускія крыніцы. Але іх не так і шмат, бо я сам займаюся гэтай тэмай і збольшага нават кнігі беларускіх аўтараў спасылаюцца на расейскія ці заходнія крыніцы. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 15:48, 27 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул абраны. --Удзельнік:W 17:14, 3 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]