Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Цяжкавік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

Зьмяніце назву артыкула. Мае быць Цяжкавік. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Pan Litewski (гутаркі · унёсак) 06:25, 14. september 2021‎.

Сапраўды, цяжкавік да расейскіх большегрузный автомобиль і грузовик даецца ў Расейска-беларускім слоўніку дадатковай лексікі Зьмітра Саўкі [1] і ўжываецца Белсатам (тут абмяркоўвалі). Калі ніхто ня выкажацца супраць, праз пэўны час зраблю перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:48, 14 верасьня 2021 (+03)[адказаць]
За перанос. --Dymitr 19:45, 14 верасьня 2021 (+03)[адказаць]
Згадка ў адным слоўніку як адпаведнік расейскага скарачэньня (нават ня поўнай назвы артыкулу) і ўжываньне на Белсаце, дзе ўжываецца адначасна і грузавік — важкія аргумэнты? Можна яшчэ пашукаць у корпусе: 5 цяжкавікоў — да пераважнага ўжываньня пакуль не дацягвае. Нават калі лічыць аўтарытэтнай крыніцай (напраўдзе ня варта) згаданае абмеркаваньне ў ЖЖ, то там схіляліся да варыянтаў „цяжарнік“ / „цяжаровы аўтамабіль / самаход“. -- Renessaince 19:55, 14 верасьня 2021 (+03)[адказаць]
Дзеля дакладнасьці, цяжкавік у тым слоўніку адпавядае ня толькі да грузовик, але і да большегрузный автомобиль (што зазначана вышэй), таму закід пра няпоўны сэмантычны ахоп выглядае няслушным. Дарэчы, за цяжкавік у 2018 годзе выказаўся Вінцук Вячорка: У тэхнічнай тэрміналёгіі транспарту — гэта рухавік, грузавік (лепш цяжкавік — аналягічна легкавіку). <...> Такім чынам: на шашы цяжкавік, а на чыгуначных каляінах — хуткі цягнік і электравік. Але пагаджуся, што прыкладаў ужываньня, сапраўды, пакуль бракуе. На Kamunikat.org тыя ж пяць вынікаў, на Белсаце яшчэ больш-менш [2], але ў цэлым гугл яшчэ мала ведае гэта слова [3]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:30, 14 верасьня 2021 (+03)[адказаць]