Абмеркаваньне:Фольксваген (канцэрн)
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 9 ліпеня 2018 году). |
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
[рэдагаваць крыніцу]15 верасьня 2017 году стварыў артыкул абсягам звыш 45 кілябайт з выкарыстаньнем 7 крыніцаў. Ёсьць герархія разьдзелаў, уводзіны, 13 вольных выяваў, інтэрвікі, катэгорыі і вонкавыя спасылкі. Сам зьмест не зазнаваў вайны правак і аспрэчаньня. Ці варта дадаць што яшчэ для вылучэньня ў добрыя?--Удзельнік:W 21:41, 11 чэрвеня 2018 (MSK)
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Крыніца, вартая даверу для рэдагаваньня назвы канцэрна: «Фальксваген» (sic наркам. «Фо́льксваген») // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 435. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6. Адначасна ў выданьнях беларускім клясычным правапісам: 1) "Кіраўніцтва канцэрну «Фальксваген»" (Алесь Кудрыцкі. «Гольф» у свае вароты // Наша ніва : газэта. — 18 красавіка 2003. — № 15 (325). — С. 5. — ISSN 1819-1614.); 2) «апэрацыі з акцыямі канцэрна “Фальксваген”» (Мільярдэр забіў сябе з-за крызісу // Радыё «Свабода», 7 студзеня 2009 г. Праверана 22 верасьня 2017 г.). Ужытак у дзяржаўных прававых дакумэнтах: "да аўтамабіляў вытворчасці канцэрна «Фальксваген»" (Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2007 г. № 149 «Аб камандзіраваньні В.А.Гурыновіча ў г. Ужгарад, г. Крамянчуг (Украіна)» // Партал «Бусел», 2008 г. Праверана 22 верасьня 2017 г.). Чыста фанэтычны падыход адсутнічае: ˈfɔlksˌvaːɡŋ̍ (Фольксвагн). На старонцы Фальксваген — «па-беларуску: Фальксваген». У іншых Вікі на кірыліцы: bg:Фолксваген Груп (нават у Баўгарыі, якая ў Эўразьвязе), sr:Фолксваген група (нават у Сэрбіі, дзе сустракаецца лацінка) і mn:Фолксваген ХК (нават у неславянскай Манголіі).--Удзельнік:W 19:19, 22 верасьня 2017 (UTC+3)