Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сусьветная гандлёвая арганізацыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


За абнаўленьнем зьвестак артыкула ніхто не сочыць. Сам артыкул ня вельмі зьмястоўны.--Mr. Spock абм 13:41, 10 верасьня 2014 (FET)

  1. X Пазбавіць статусу--Mr. Spock абм 13:41, 10 верасьня 2014 (FET)
  2. ✔ Пакінуць статус — Нават калі зьвесткі састарэлі, гэта зусім ня значыць, што артыкул заўтра ніхто не абновіць. Ня трэба падымаць вэрхал. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 15:15, 10 верасьня 2014 (FET)
  3. ✔ Пакінуць статус. Абнавіў зьвесткі, крыніцы і шаблён. Дадаў выяву. --Удзельнік:W 22:28, 10 верасьня 2014 (FET)
  4. X Пазбавіць статусу. Як заўважыў сп.Mr. Sрock, артыкул пакуль ня вельмі зьмястоўны. Пакуль (даволі хутка) праглядзеў першую палову артыкулу — і ўжо шмат дзе павыпраўляў артаграфію (пры гэтым, пакуль не чапаў "й", але паводле нядаўняга абмеркаваньня на форуме, і гэта трэба будзе выправіць). Акрамя таго, усё яшчэ недастаткова крыніцаў. Калі артыкул будзе дапрацаваны, магу адмовіцца ад паніжэньня статусу. Мяркую, што для гэтага можна арыентавацца на ангельскую вэрсію: заўважце, калі ласка, адных толькі прынцыпаў там 5, а ня 3, больш падрабязная прэамбула і сам артыкул.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:46, 17 верасьня 2014 (FET)
  5. ✔ Пакінуць статус. Артыкул адпавядае крытэрам добрых, у даволі значнай ступені раскрывае тэму.--Liashko (гутаркі) 23:26, 24 верасьня 2014 (FET)
Артыкул мае багаты зьмест абсягам звыш 53 кілябайтаў і 35 крыніцаў. Тым часам апошні выбраны ў добрыя 19 жніўня 2014 г. артыкул Вуліца Рэвалюцыйная (Менск) мае толькі 38 кілябайтаў і 15 крыніцаў. Прынцыпаў насамрэч - 6, таму ангельскі артыкул - ня ўзор і ня ёсьць добрым. Тыя прынцыпы ня ёсьць прававой базай СГА. Заява аб гандлі зьвесткавымі таварамі 1996 г. мае большае значэньне, а ў ангельскай вэрсіі артыкула аб ёй згадка адсутнічае. Паводле крытэраў (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў), прэамбула-уводзіны маюць "утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзінаў, якія коратка раскрываюць тэму артыкула". Таму зноў ангельская вэрсія прэамбулы - ня ўзор, бо больш нагадвае гістарычны нарыс. Існы артыкул цалкам адпавядае патрабаваньням. Калі ласка, арыентуйцеся на вікікрытэры замест недапрацаванай ангельскай вэрсіі артыкула.--Удзельнік:W 23:22, 17 верасьня 2014 (FET)
Па-першае: хацеў бы, каб Вы разумелі, што мэтай гэтага абмеркаваньня не зьяўляецца пакрыўдзіць Вас і Вашую працу. Па-другое: за артыкул Вуліца Рэвалюцыйная (Менск) я (на жаль) не галасаваў, але магу думаць, што абралі яго ня толькі за кілябайты ды колькасьць крыніцаў. Галоўнае - ня колькасьць крыніцаў, а патрэбнасьць у іх: у мяне толькі пры першых двух вычытках двойчы ўзьнікалі пытаньні: адкуль узятая тая ці іншая інфармацыя? (у выпадку з суседзямі Вы адразу дадалі крыніцу, у выпадку са старшынямі працоўнай групы — адшукаў сам і, дарэчы, быў зьдзіўлены, што Вы дазволілі сабе скараціць прозьвішча спадарыні Горн аф Рынцыэн). Па-трэцяе (магчыма, гэта суб’ектыўна, і ўсё ж): мне здаецца, што я толькі і кіраваўся што крытэрамі, бо не зьяўляюся спэцыялістам па тэме, а параўнаць зь іншымі моўнымі вэрсіямі — рэч, канешне, не галоўная, але й ня самая апошняя. Ангельская вэрсія мне (не спэцыялісту) падалася больш падрабязнай за іншыя (а ў прыватнасьці, у швэдзкай і нямецкай вэрсіях дакладна ўказана на састарэласьць зьвестак у пэўных падразьдзелах і на неабходнасьць у дапрацоўцы). І ўсё ж: у прэамбуле трэба, прынамсі, указаць хто цяпер зьяляецца галоўным сакратаром (а магчыма — і яшчэ якую важную інфармацыю ў два-тры сказы). Акрамя таго, мне не зразумела, чаму Вам, як спэцыялісту, вядома пра дакладную колькасьць крытэраў, а Вы пра гэта — ні слова. Мяркую, трэба абавязкова ўказаць, што «Работа СГА абапіраецца на 6 асноўных прынцыпаў, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца (наступныя тры)».--Lesnas ättling (гутаркі) 13:05, 18 верасьня 2014 (FET)
Аб суседзях крыніцу не дадаваў, а паўтарыў адсылку на яе, якая ёсьць якраз у папярэднім і наступным абзацах. Прозьвішча ў дзявоцтве ня ёсьць апошнім (анг. last name). Параўнайце з ангельскай вэрсіяй падрабязнасьць найважнейшых разьдзелаў "Вынясеньне рашэньняў" (анг. Decision-making) і "Ўладжваньне спрэчак" (анг. Dispute settlement), якія нават скарачаў на просьбу рэцэнзэнта пры вылучэньні ў добрыя па прычыне якраз празьмернай падрабязнасьці. Пасада кіраўніка Сакратарыяту СГА ёсьць менш важнай пасадай за кіраўніцтва Органу ўладжваньня спрэчак. Праца СГА абапіраецца на 15 асноўных пагадненьняў СГА замест прынцыпаў, не падмацаваных прававой базай арганізацыі, аб чым пісаў вышэй.--Удзельнік:W 11:22, 23 верасьня 2014 (FET)
Ці «Горн аф Рынцыэн» зьяўляецца яе прозьвішчам у дзявоцтве, ці не — мне не вядома, але разрываць яго па частках, усё адно, нельга (яно выглядае як непадзельнае высокароднае, т.б. шляхецкае прозьвішча, аб чым сьведчыць паказчык «af»). З артыкулу дагэтуль ня бачна, што ўсяго прынцыпаў існуе 6, а пагадненьняў — 15. Таксама незразумела, на якім этапе па стане на верасень 2014 знаходяцца перамовы зь Беларусьсю. Усё гэта трэба ўдакладніць.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:39, 25 верасьня 2014 (FET)
Высакароднае прозьвішча скарачаецца (анг. Swedish naming practices in earlier times, surnames): шв. Henrik af Klintberg. Беларускі прыклад — Юры Гутэн-Чапскі. Горны маюць некалькі адгалінаваньняў, што й дазваляе скарачаць прозьвішча да шляхецкай часткі, як у выпадку з Чапскім. СГА мае толькі пагадненьні замест прынцыпаў. У разьдзеле "Будова" згадваюцца ўсе 15 пагадненьняў. Разьдзел "Перамовы аб уступленьні Беларусі" адлюстроўвае адсутнасьць зруху з 2007 году, калі "ўхвалілі новае падсумаваньне акалічнасьцяў".--Удзельнік:W 14:30, 28 верасьня 2014 (FET)
Дзякуй за спасылку, але дазволу на скарачэньні я і там не знайшоў (у прыватнасьці, Генрык — імя, аф Клінтбэрг — прозьвішча і г.д.). Пра Горнаў я і так зразумеў, але нават калі я памыляюся — то ўсё адно: ня «Рынцыэн» (як напісалі Вы), а «аф Рынцыэн». Але на ўсялякі выпадак хацеў бы заўважыць: паколькі прозьвішча гэтае я даўно ўжо выправіў, гэты момант зусім не ўплывае на маю ацэнку артыкулу. Уплывае наступнае: Вы сьцвярджаеце, што ўсе 15 пагадненьняў згадваюцца ў разьдзеле "Будова". Але я бачу толькі 13. Таму, калі Вы яшчэ не зразумелі, ШТО я лічу неабходным для паляпшэньня артыкулу і захаваньня за ім статусу добрага, то яшчэ раз паўтару: напішыце канкрэтна: «існуе 6 прынцыпаў, галоўныя зь якіх (наступныя 3)»; «існуе 15 пагадненьняў, сярод якіх (наступныя 13)», падмацуйце крыніцамі; таксама ўдакладніце, што «з 2007 году новых пасяджэньняў па пытаньнях уступленьня ў СГА Беларусі больш не адбывалася. Па стане на верасень 2014 іх не прадугледжана». Карацей кажучы, важна каб кожны чытач мог атрымаць усю гэтую інфармацыю з артыкулу, які зьяўляецца добрым. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:02, 28 верасьня 2014 (FET)
Уласнародавае дашляхецкае прозьвішча перад "аф" адсутнічае. Глядзіце разьдзел "Будова" ўважлівей. Усе 15 пагадненьняў там згадваюцца на падставе крыніцы "Пагадненьне аб заснаваньні Сусьветнай гандлёвай арганізацыі" (10). У згадваньні прынцыпаў неабходнасьць адсутнічае, бо іх няма ў Пагадненьні аб заснаваньні СГА. Падмацаваць прававой крыніцай магчыма толькі абавязкі СГА, што ўжо зроблена. Апошняе пасяджэньне адбылося ў 2005 годзе. Варта пазьбягаць хлусьні чытачу.--Удзельнік:W 15:50, 30 верасьня 2014 (FET)
Пра скарачэньні прозьвішчаў я ўжо ўсё сказаў. Вы забываеце, што звычайнаму чытачу нават не вядома аб існаваньні гэтага абмеркаваньня, а проста здагадвацца аб тым, на што Вы спасылаецеся — ён не павінен. Калі прынцыпы існуюць — іх згадваць неабходна; калі Вам вядомая іх колькасьць — дык падзяліцеся і з чытачом. Калі розныя разьдзелы спасылаюцца на адну і тую ж (важную) крыніцу — ня страшна, а вось калі цэлыя разьдзелы (у прыватнасьці, Будова, Вынясеньне рашэньняў) ня ўтрымліваюць аніводнай спасылкі — тут ужо ўзьнікае пытаньне: ці можна гэтаму давяраць? Я Вас не заклікаў хлусіць, але растлумачыць чытачу, што ды як, у т.л. у якім стане знаходзяцца зараз перамовы зь Беларусьсю. У цэлым, у мяне склалася ўражаньне, што для Вас прынцыповым зьяўляецца «адбіцца» ад апанента, а не прыняць да ўвагі крытыку. Спадзяюся, што ТУТ я памыляюся.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:52, 30 верасьня 2014 (FET)
Вас ніхто ня просіць выпраўляць злучнік «й» пасьля галосных у артыкуле. Злучнік і можа замяняцца на й, што замацавана ў БКП. Абмеркаваньне на форуме тычылася толькі назваў артыкулаў, уважліва чытайце тое, за што галасуеце.--Liashko (гутаркі) 01:45, 18 верасьня 2014 (FET)
Ну і добра (сам часта ўжываю гэты злучнік). Ад няўважлівасьці я, на жаль, не застрахаваны :) Вось толькі я бы папрасіў Вас, як адміністратара, быць паветлівей: без Вашага першага сказу ўсё выглядае куды болей карэктна і па тэме.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:05, 18 верасьня 2014 (FET)
Адміністратар Вікіпэдыі — толькі выканальнік таго, што вырашыць супольнасьць. А рэзка я тут і не выказваўся.--Liashko (гутаркі) 14:15, 18 верасьня 2014 (FET)
Кожны ўдзельнік павінен прытрымлівацца ветлівасьці, але адміністратар — яшчэ ў большай ступені, бо зьяўляецца прыкладам для іншых. Пагадзіцеся, што выраз «Вас ніхто ня просіць» гучыць не зусім прыемна.--Lesnas ättling (гутаркі) 14:22, 18 верасьня 2014 (FET)
Згодны са сп. Lesnas ättling. Малая супоьнасьць ня можа сабе дазволіць яшчэ й крыўды трымаць друг на друга, хопіць і канфрантацыі з калегамі з акадэмічнага разьдзелу.--Mr. Spock абм 22:29, 18 верасьня 2014 (FET)
Артыкул сапраўды на першы погляд падпадае пад фармальныя крытэры добрых, але ж сярод крытэраў таксама ёсьць патрабаваньне, паводле якога добрыя артыкулы павінны быць Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні.. Зараз мінімум не хапае пункту Гісторыя (магчыма не такога падрабязнага як у англамоўным разьдзеле, але хаця б зробленым як ва ўкранцаў з параю спасылак, адразу зьняў бы свой голас за пазбаўленьне).--Mr. Spock абм 21:05, 23 верасьня 2014 (FET)
З часу абраньня артыкула ў 2010 годзе ў добрыя новых меркаваньняў не ўзьнікала. Значныя факты дадаў у абнове зьвестак. У разьдзеле "Будова" ёсьць сьпіс паседжаньняў Выканаўчай нарады СГА. У разьдзеле "Ацэнкі" падаецца зьмена стаўленьня да СГА ў часе. У ангельскім і ўкраінскім артыкулах ёсьць толькі гісторыя Агульнага пагадненьня аб мытах і гандлі 1947 году.--Удзельнік:W 23:02, 24 верасьня 2014 (FET)

6. ✔ Пакінуць статус. Мяркую, у выпадку старэньня даных ці чаго падобнага цалкам даволі добрага артыкула лепш накіраваць намаганьні на яго паляпшэньне, чым на пазбаўленьне статусу. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 09:11, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Вынік: Зроблены пэўныя дапрацоўкі, артыкулу пакінуты статус 10 студзеня 2015 году.--Mr. Spock абм 22:03, 10 студзеня 2015 (FET)

Спрашчэньне зьместу

[рэдагаваць крыніцу]

Для таго, каб зрабіць артыкул прасьцейшым для ўспрыманьня, прапаную поўны сьпіс удзельнікаў СГА вынесьці ў асобны артыкул (напрыклад, Удзельнікі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі), а тут пакінуць толькі тое, што можа быць істотным: напрыклад, зьвесткі пра ўдзел у СГА суседніх дзяржаваў, якія апісаць звычайным тэкстам (мяркую, што вылучэньне ў табліцы для гэтага і рабілася). Тады артыкул будзе ўспрымацца лягчэй. —zedlik 00:56, 7 чэрвеня 2010 (UTC)

Вынас табліцы са сьпісам удзельнікаў у асобны артыкул падтрымліваю. Мяркую, што зьвесткі пра ўдзел суседніх краінаў у СГА таксама варта суправадзіць згадкаю аб няўдзеле Расеі, каб скласьці поўны абрыс становішча для Беларусі. Прынамсі для стварэньня такога ўмоўнага апісаньня й вылучаў суседнія краіны ў табліцы.Удзельнік:W 01:13, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Так, вядома, гэта я і меў на ўвазе, бо тэкст будзе чытаць лягчэй, чым шукаць назвы ў табліцы. Добра, тады паспрабую табліцу пазьней крыху перапрацаваць, калі ніхто іншы ня зробіць. —zedlik 01:34, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Разьбіў на два артыкулы. —zedlik 22:59, 7 чэрвеня 2010 (UTC)

Пісаў артыкул ад пачатку з 4-га й да канца 9 чэрвеня паводле іншамоўных адчыненых крыніцаў. Пазьней даправіў артаграфію, склаў адну з табліцаў утрая для зручнасьці прагляду ды дадаў шаблён. Старонка нягледзячы на вынас дзьвюх табліцаў з сьпісамі ў асобны артыкул утрымлівае больш як 32 кілябайты, аднак не падлягае далейшаму драбленьню па прычыне цэльнасьці зьместу; таксама зьмяшчае выяву, катэгорыі ды інтэрвікі. Усе разьдзелы - дапісаныя. Артыкул не зазнаваў вайны правак ды аспрэчаньня зьместу. Ці варта адразу такі артыкул высоўваць у абраныя або напачатку варта яго вылучыць у добрыя? Удзельнік:W 23:32, 20 чэрвеня 2010 (UTC)

Пакуль хутка праглядзеў. Наконт стылю: трэба яшчэ вычытаць, выправіць нечытэльныя канструкцыі. Наконт зьместу: сэкцыю пра ўладжваньне спрэчак трэба ці скараціць, ці перапісаць. Пакуль выглядае аднім вялікім куском тэксту, што нават таблічка з тэрмінамі разьвязваньня спрэчак не дапамагае. Зьвесткі пра намаганьні Беларусі заступіць у СГА трэба ў асобную сэкцыю выдзеліць.
У артыкуле зусім нічога няма пра стаўленьне да арганізацыі міжнароднай супольнасьці агульна, і рознымі блёкамі ў прыватнасьці. У Вікісховішчы шмат матэрыялаў наконт разгону дэманстрацый супраць СГА. Трэба артыкул ілюстрацыямі разбавіць. Здымкі, мапы, асобы — на сховішчы гэта ўсё ёсьць. Калі будзе момант, сам што-небудзь дадам. Wizardist г 23:45, 20 чэрвеня 2010 (UTC)
Тады пакіну Вам вычытку ды нечытэльныя канструкцыі. Мяркую, што ва ўладжваньні спрэчак можна скараціць згадкі пра хуткапсавальныя тавары, апошні сказ першага абзаца разьдзела, сказ пра апавяшчэньне аб складзе групы абмеркаваньня ў другім абзацы; таксама прынамсі ў кожным другім сказе для захаваньня сэнсу замест група абмеркаваньня можна пісаць група. У трэцім абзацы можна скараціць сказ пра расклад пасяджэньняў. Калі гэтага апынецца замала, можна ў скрайнім выпадку выдаліць згадкі аб Артыкулах ДППУС, хоць такі захад мне пакуль уяўляецца празьмерным. Мяркую, што астатні тэкст разьдзела можна было б і без далейшага скароту перапісаць, аднак з увагаю да праўных выразаў ды паняткаў згадванага ДДПУС. У выдзяленьні намаганьняў Беларусі заступіць у СГА мяне турбуе толькі верагоднасьць страты повязі з апошнім сказам папярэдняга разьдзела пра вядзеньне перамоваў. Ці захаваецца такая повязь пры прачытаньні?
Мяркую, што пра стаўленьні варта стварыць асобны разьдзел прыканцы. За міжнародную супольнасьць агульна можна прывесьці якую  (анг.)пастанову або рашэньне Грамадзка-гаспадарчае рады ААН, што адказвае за сувязі з СГА ад імя арганізацыі. Эўрапейскі Зьвяз згадваецца ў якасьці ўдзельніка ў артыкуле. Аднак калі ёсьць дадатковая патрэба, можна прывесьці таксама й ацэначную пастанову яго  (анг.)Рады. Астатнія блёкі ня маюць прадстаўніцтва, аднак і іх ацэнкі можна пашукаць з сьпісу зацікаўленых  (анг.)міжурадавых назіральнікаў пры СГА. Праўда, варта мець на ўвазе, што апошнія найчасьцей назіраюць толькі за галіновымі ўстановамі СГА. Пры СГА не йснуе няўрадавых назіральнікаў, таму ацэнку тых жа антыглябалістаў давядзецца вышукваць ад згадак у газэтах, што магу таксама Вам пакінуць. Мяркую, што выяву з іх дэманстрацыі якраз можна зьмясьціць у разьдзел з ацэнкамі. У Вікісховішчы заўважыў таксама два здымкі неблагой якасьці трэцяга й цяперашняга пятага галоўных кіраўнікоў СГА, якія пэўна варта зьмясьціць у разьдзел Будова. Удзельнік:W 1:51, 21 чэрвеня 2010 (UTC)
Дадаў здымкі, скараціў малазначныя сказы ва Ўладжваньні спрэчак ды напісаў разьдзел Ацэнкі пра стаўленьне да СГА. Ці дастаткова зроблена цяпер для вылучэньня ў добрыя артыкулы? Удзельнік:W 19:30, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякую за водгук. Паспрабую вылучыць у добрыя артыкулы. Удзельнік:W 15:00, 28 чэрвеня 2010 (UTC)

Уладжваньне спрэчак

[рэдагаваць крыніцу]

Можа будзе лепей перадаваць гэта як разьвязаньне або вырашэньне спрэчак? —zedlik 23:37, 5 ліпеня 2010 (UTC)

Сам напачатку меў ужыць разьвязаньне, аднак паводле Ангельска-беларускага слоўніка Валянціны Пашкевіч першы пераклад settlement - уладжаньне. Да таго ж, паводле Тлумачальнага слоўніка Міколаў Крыўка й Судніка першае азначэньне ўладжваньня - давядзеньне да жаданага канца або згоды (справы або спрэчкі). Разьвязаньне ў перакладзе ня значыцца. Вырашэньне падаецца ў якасьці другога перакладу, аднак даецца разам з вызначэньне ў якасьці сінанімічнага перакладу. У тлумачальным слоўніку азначэньне вырашэньня найперш падпадае пад знайсьці адказ і толькі па-другое пад рассудзіць. Таму й абраў ўладжваньне за лепшае пасьля ўсяго. Удзельнік:W 13:04, 10 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй вялікі за грунтоўны аналіз. Проста мне слова «ўладжваньне» падалося не зусім удалым, таму і прапанаваў перадаць сынонімам, але, відаць, гэта проста маё суб’ектыўнае ўспрыманьне, бо такія спасылкі на слоўнікі — больш чым дастатковыя падставы, каб слова прысутнічала ў артыкуле. —zedlik 21:59, 10 ліпеня 2010 (UTC)