Абмеркаваньне:Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Выгляд
Гэты артыкул часткова або цалкам прадстаўляе пераклад старонкі «Лювенскі каталіцкі універсітэт» зь беларускай (афіцыйны правапіс) Вікіпэдыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribute/Share-Alike 3.0, могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце сьпіс аўтараў на старонцы гісторыі рэдагаваньняў арыгінальнага артыкула. |
Назва ўнівэрсытэту
[рэдагаваць крыніцу]Ва ўсіх эмігранцкіх выданьнях пішуць Лювэнскі. Нават кніга ёсьць успамінаў Барыса Рагулі? Яны нешта ведалі? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 23:48, 10 сакавіка 2020 (+03)
- У кожным разе назва ўнівэрсытэту ўтвараецца ад назвы места Лёвэну, які менавіта ў такой форме прысутнічае ў БКП-2005 (п. 55-1, г). Чаму так атрымалася — гэта ўжо пытаньне да ўкладальнікаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:44, 11 сакавіка 2020 (+03)
- Магчыма, ва ўспамінах меўся на ўвазе іншы, францускамоўны ўнівэрсытэт(fr), які разьмяшчаецца ў бэльгійскім жа месьце Лювэн-ля-Нёве(fr). -- Renessaince 10:01, 11 сакавіка 2020 (+03)
- Магчыма і розныя, але тады тут памылка з беларускімі студэнтамі. Хаця падаецца, што менавіта гэты, бо унівэрсытэт пазьней падзяліўся на два: «Лювэн — тыповы ўнівэрсытэцкі горад, у ім каля 60000 насельніцтва ды блізу 25000 студэнтаў. Лювэн знаходзіцца на флямандскай тэрыторыі… Лювэнскі Ўнівэрсытэт быў падзелены на дзьве моўныя групы. Фактычна — два асобных ўнівэрсытэты з адным рэктарам, якім быў япіскап флямандскага паходжаньня ван Уайэнбэрг…. Лювэнскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў палове XV стагодзьдзя…» з кнігі «Беларускае студэнцтва на чужыне, Барыс Рагуля.», Лёндан 1996 --Raviaka Ruslan (гутаркі) 11:37, 11 сакавіка 2020 (+03)