Абмеркаваньне:Куліч
Выгляд
Артыкул «Куліч» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурсу «Віківясна-2021» удзельнікам W. Тэмы артыкула: ежа, традыцыі; краіны: Баўгарыя, Расея і Украіна. |
Беларуская назва
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, што артыкул варта перанесьці пад назву Паска: Дарэчы, „кулич“ — гэта нават ня ўся Расея, а Паўночная і Цэнтральная. у паўднёварасейскіх землях не кулич, а паска, як і ва Ўкраіне. У беларускіх гаворках поўначы і паўночнага захаду велікодны пірог могуць назваць бабка, баба, булкі, але затое тая ежа, якую прыносяць у царкву ці касьцёл, будзе звацца паска. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:47, 6 траўня 2021 (+03)
- Супраць, бо для паскі ёсьць асобная старонка ў Вікізьвестках. Добрая нагода, каб стварыць артыкул Паска з наступным выкарыстаньнем Шаблён:Ня блытаць для адрозьненьня ад куліча. Таксама варта ўлічваць, што паска — таксама хлеб, а не пірог, як бабка, што на жаль зблыталі на радыё Свабодзе. Яшчэ варта адрозьніваць і форму, бо ў Вікісховішчы ёсьць авальныя і круглыя паскі, а куліч, прынамсі паводле назвы, круглы. Вялікі дзякуй за ўвагу. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:23, 6 траўня 2021 (UTC+3)
- Мяркую, што ў такім выпадку варта ва ўводзінах з прычыны неўласьцівасьці беларускай традыцыі паводле аналёгіі з украінскім разьдзелам азначаць наступным чынам: Куліч (рас. кулич з грэц. κόλλιξ — кругляк) — расейскі сьвяточны хлеб, які падаюць на Вялікдзень. Традыцыйны беларускі аналяг — паска. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:41, 6 траўня 2021 (+03)
- У ангельскім артыкуле згадваецца значна шырэйшы распаўсюд стравы, у тым ліку прыводзіцца армянскі варыянт, чаго ня згадваў у гэтым артыкуле. Лепей прытрымлівацца больш вузкага азначэньня для куліча, як круглай паскі, чым абмяжоўваць яе расейскай кухняй, асабліва з улікам неславянскага паходжаньня.--Удзельнік:W 23:19, 6 траўня 2021 (UTC+3)
- А ці існавала раней у беларускай кухні такая страва (акруглы велікодны хлеб)? Бо калі існавала, то паводле слоўнікаў [1] («куліч» адсутнічае ў 21-томавым Гістарычным слоўніку беларускай мовы) яго традыцыйна, да савецкай паваеннай русіфікацыі не называлі кулічом. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:37, 6 траўня 2021 (+03)
- Калі ў жыдоўскую трапіў «kojleč», то, пэўна, існавала зь XIX стагодзьдзя: «der eršter kojleč kumt arojs ništ gerotn — першы куліч выходзіць няўдалы» (Аляксандар Астравух. Жыдоўскія прыказкі і прымаўкі // Архэ-Пачатак : часопіс. — 2000. — № 3 (8). — ISSN 1392-9682.). Прынамсі «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» тычыцца старабеларускай мовы ХІV — ХVІІІ стагодзьдзяў.--Удзельнік:W 9:18, 7 траўня 2021 (UTC+3)
- У жыдоўскую магло трапіць з расейскай + тая мова фармавалася ў тым ліку далёка па-за межамі этнічнай тэрыторыі беларусаў. У даволі вялікім слоўніку мовы Нашай Нівы ёсьць бабка (велікодная), але «куліча» няма. У найбольшым слоўніку данашаніўскага пэрыяду аўтарства Івана Насовіча таксама няма «куліча», хоць ёсьць паска (Освящаемое въ первый день Пасхи брашно для розговѣнья. Паску посвяцаюць. Паскою разговѣцьца. Спасибо за ласку; попаддзя посвѣциць паску.). У эл. выглядзе існуе даволі шмат дыялектычных слоўнікаў, але ці ёсьць хоць дзе там «куліч»? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:51, 7 траўня 2021 (+03)
- Калі меркаваць паводле ўжо створанага артыкула, паска была значна больш разнастайнай, ажно да тварожнай, а ня толькі розных формаў. Што да Расеі, то ў Беларусі геаграфічна і гістарычна былі істотна багацейшыя сувязі з краінамі Эўропы, у тым ліку Баўгарыяй і Сэрбіяй, дзе тыя кулічы таксама згадваюцца. На 2-ю палову XIX стагодзьдзя прыпадае вызваленьне абедзьвюх краінаў у ходзе Расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў, у тым ліку з удзелам беларускіх жаўнераў. Дый жыды прыйшлі ў Беларусь наадварот з захаду. Мяркую, што ўжо можна прыбіраць Шаблён:Перанесьці.--Удзельнік:W 14:40, 7 траўня 2021 (UTC+3)
- Тут такое пытаньне: калі традыцыя кулічоў існуе ў Баўгарыі і Сэрбіі, то чаму на адпаведных мовах няма такога артыкула? (варта улічыць, што гэта нашмат мацнейшыя за беларускую мовы, бо ня зьведалі маскалізацыі, і нашмат мацнейшыя праваслаўныя цэрквы, бо ня зьведалі расейскага блюзьнерства і савецкага атэізму). Зайшоў на спасылку ў ангелькім разьдзеле, падпісаную як Why No Slavic Easter Is Complete Without Kulich, а там напраўду Why No Russian Easter Is Complete Without Kulich. У гэтай спасылцы, куліч упамінаецца толькі аднойчы і пра Баўгарыю і Сэрбіі там няма гаворкі, а гэтая, увогуле, нейкі рэклямны турыстычны блог, дакладна не адпавядае ВП:КВД. Што да жыдоў, то адна-адзіная прымаўка як раз магла стаць вынікам суіснаваньня з расейцамі ў местах унутры мяжы аселасьці, менавіта ў месты ў XIX ст. найбольш перасялілі расейскіх чыноўнікаў, настаўнікаў і вайскоўцаў. Магчыма, аб'ядноўваць артыкул з паскай і ня варта, але дакладна варта пазначыць, што паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі гэтая слова прыйшло ў Беларусь з расейскай мовы і што яно ўпершыню фіксуецца ў паваенным савецкім слоўніку часоў русіфікацыі, тым часам беларускай традыцыі адпавядаюць паска (булкі), якая ёсьць больш агульным паняцьцем без падзелу паводле формы і складу. А ня блытаць «куліч» хіба трэба зь велікодная бабка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:01, 7 траўня 2021 (+03)
- Па-баўгарску натрапіў на вэб-бачыну пра «Великденски кулич». Відаць, агульнавядомая зьява, таму ў ангельскім вікі-артыкуле адсутнічае адпаведная спасылка. Куліч — хлеб, а велікодная бабка — пірог, таму хутчэй блытаніна, якая тут і назіраецца, з паскай, як слушна заўважана, праз больш агульнае паняцьце. Я бы наогул не саваў у старажытныя грэцка-арамейскія кулічы-паскі ніякія славянскія, асабліва позьнеславянскія, як то расейска-ўкраінскія моўныя сувязі ды яшчэ і апасродкаваныя праз паўднёваславянскія мовы. Прынамсі пакуль што гэта выглядае на пацешныя спрэчкі арабаў-бэдуінаў з эліністычнымі грэкамі за старажытнакопцкія піраміды.--Удзельнік:W 19:34, 7 траўня 2021 (UTC+3)