Абмеркаваньне:Канада
Вялікую частку артыкула напісаў я (пачаў19 сьтудзеня 2011). Месцамі пісаў не ўсё падрабязна. На што варта зьвярнуць увагу. Ведаю, што могуць быць праблемы з памылкамі, вельмі прашу дапамагчы. І чакаю ад вас канкрэтных заўваг і прапаноў. —Удзельнік:Adamovitch 00:50, 6 лютага 2011
- Вялікі дзякуй за ўдасканаленьне артыкулу. Толькі цягам некалькі дзён трэба будзе крыху паправіць артаграфію. --Jauhienij 01:55, 6 лютага 2011 (EET)
- Буду вельмі ўдзячны. -- Удзельнік:Adamovitch 02:07, 6 лютага 2011
- Добры артыкул. Магчыма, пасьля рэцэнзіі, варта паспрабаваць высунуць у ВП:Добрыя артыкулы. Што тычыцца рэцэнзіі, то моцна кідаецца ў вочы нераўнамернасьць сэкцыяў: напрыклад, сэкцыі ў разьдзеле «гісторыя» — дастаткова добрыя і грунтоўныя, а «эканоміка» складаецца з двух радкоў. Было б добра зьменшыць гэты кантраст. —zedlik 04:20, 7 лютага 2011 (EET)
- у эканоміцы мала разьбіраюся, таму так і атрымалася. Калі ёсьць спэцыяліст у гэтай тэматыцы - буду ўдзячны. -- Удзельнік:Adamovitch 08:53, 7 лютага 2011
Пытаньне. У подпісе да аднае карціны наступны тэкст: «Карціна Бэнджаміна Ўэста «Сьмерць генэрала Вольфа», якая паказвае гібель брытанскага генэрала Джэймса Вулфа пасьля яго перамогі ў бітве на раўнінах Абрагама ў 1759 годзе.» У ім двойчы ўпамінаецца адзін і той самы чалавек, але сьпярша Вольф, а пасьля Вулф. Мабыць, адзін з варыянтаў няслушны.
- Так, гэта памылка. Джэймс Вольф(en). -- Удзельнік:Adamovitch
Палітыка, геаграфія, эканоміка вельмі мала.
Канадзкія тэрыторыі — гэта адміністрацыйныя адзінкі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні канадзкага фэдэральнага парлямэнту, звычайным законам прадастаўляе некаторыя паўнамоцтвы іх мясцовым адміністрацыям. — не зразумеў, хто прадастаўляе.
Праверыць артаграфію. Выпраўляў, але нешта мог прапусьціць. --Taravyvan Adijene 13:17, 17 лютага 2011 (EET)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Прапаную артыкул для рэцэнзаваньня. Adamovitch