Абмеркаваньне:Жамойты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мабыць, ёсьць сэнс уніфікаваць з Жамойць і Жамойцкая мова — зрабіць асноўнай назвай жамойты? У артыкулах Міколы Ермаловіча (с. 11), Алеся Краўцэвіча (с. 54) і Эдварда Зайкоўскага (с. 70), зьмешчаных у 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993., ужываецца толькі форма «жамойты». У Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць / Паўла Урбан. — Менск: Тэхналёгія, 2001. таксама выкарыстоўваецца форма жамойты (с. 22, 88 і інш.). У афіцыйным выданьні НАН Беларусы: У 13 т. Т. 4. — Менск, 2001. С. 96. на першым месцы падаецца жамайты, пры гэтым форма жмудзіны там не прыводзіцца. У слоўніках можна сустрэць абедзьве формы [1], аднак паводле памянёнага артыкула пана Краўцэвіча, Жмудзь — гэта польская форма Жамойці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:20, 2 траўня 2021 (+03)[адказаць]

Атрымліваецца, што так. --Ліцьвін (гутаркі) 23:56, 2 траўня 2021 (+03)[адказаць]