Абмеркаваньне:Гісторыя Беларусі
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 25 сакавіка 2021 году). |
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
[рэдагаваць крыніцу]14 жніўня 2004 году безыменны ўдзельнік 195.50.4.174 стварыў старонку. 28—29 верасьня і 21—25 кастрычніка 2015 году Удзельнік:Liashko дадаў звыш 82 (56 %) са 145 кілябайт зьместу артыкула. 8 жніўня 2020 году зьвярнуўся да асноўнага аўтара наконт намінацыі артыкула ў добрыя (Гутаркі ўдзельніка:Liashko#Гісторыя Беларусі). Мінула звыш 6 месяцаў без адказу. Артыкул ёсьць 33-м паводле абсягу ў Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія старонкі) і зь 2015 году перавышае памерам 100 кілябайт, таму «амаль пэўна мае быць падзеленым» (en:Wikipedia:Article size#Size guideline). Артыкул утрымлівае ўводзіны, сьпіс літаратуры і 20 крыніцаў, мае разьвітую герархію зь 15 разьдзелаў і падразьдзелаў, 14 вольных выяваў і 2 шаблёны, катэгорыю, міжмоўныя і вонкавыя спасылкі. Дапоўніў уводзіны і выправіў артаграфію. Якія крыніцы варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 14:22, 25 лютага 2021 (UTC+3)
- Як для артыкула на беларускую тэматыку, на маю думку, бракуе крыніцаў. Было б няблага прайсьціся хаця б выданьнем «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (у пашыранай вэрсіі, на жаль, не пазначаюцца аўтары артыкулаў, таму цяжка меркаваць пра іх аўтарытэтнасьць), каб дадаць найбольш важныя зьвесткі і такім чынам расставіць слушныя акцэнты, альбо «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі», а лепей увогуле — «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», або якімі яшчэ больш-менш незалежнымі беларускімі крыніцамі. Прынамсі ў мяне былі такія пляны, але з улікам вельмі шырокага абсягу артыкула гэта вымагае надта высокай канцэнтрацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:19, 26 лютага 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за прапановы. Дадаў 2 крыніцы. Ці ёсьць яшчэ якія прапановы наконт крыніцаў пра старажытнасьць?--Удзельнік:W 20:20, 3 сакавіка 2021 (UTC+3)
Тэрміны
[рэдагаваць крыніцу]Я б пазбягаў тэрмінаў кшталту «пранікненне першых людзей», калі гаворка аб часах с.100 000 г. да н.э. – бо па-першае, тады людзей не было (прынамсі, іх парэшткаў або культурных слядоў не знойдзена); па-другое, калі называць людзьмі спадароў Homo neanderthalensis і пад., дык на тое трэба ясна ўказваць: тут не ўсе з нас палеаантраполагі крутыя, могуць самахоць і не даўмець.--Zban 22:14, 02.02.2006 (UTC)
Гісторыя Беларусі пасьля выбараў 1994 году
[рэдагаваць крыніцу]Чаму гісторыя Беларусі ў артыкулах Гісторыя Беларусі і Беларусь спыняецца на падзеі 1994 году -- выбарах ППРБ? Гэта зроблена сьвядома ці проста недапісана? Wiktar Hrynchyk 16:47, 7 чэрвеня 2007 (UTC)Wiktar
- Паспрабуйце неперадузята распавесці. 213.184.230.195 10:52, 8 чэрвеня 2007 (UTC)
- Паспрабую сабраць матэрыял. Wiktar Hrynchyk 15:24, 8 чэрвеня 2007 (UTC)Wiktar
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць крыніцу]На ўсякі выпадак прывяду вартыя даверу крыніцы (паводле доктара гістарычных навук, прафэсара Леаніда Лыча, аўтара артыкула «Русіфікацыя» для грунтоўнага энцыкляпэдычнага даведніка «Беларусь», які пасьпелі выдаць у 1995 годзе да сумнавядомых падзеяў) на назву адпаведнага пэрыяду гісторыі Беларусі менавіта як «Пад уладай Расейскай імпэрыі»:
- Лыч Л. Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імперыі. — Віцебск: Выдавецтва УА “ВДТУ”, 2007. — 247 с. ISBN 985-481-044-5.
- Лыч Л. Русіфікацыя. — Львоў: ВолЯ, 2010. — 72 с.
У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. | ||