Абмеркаваньне:Глыбоцкі край
Даруйце, але гістарычна-этнаграфічны рэгіён ня можа вызначацца штучнымі рандомнымі межамі савецкага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньня, якое існуе з 1940 году (а ў сучасных межах, увогуле, з 1962 году). Пагатоў за савецкім часам гістарычна-этнаграфічныя асаблівасьці не фармаваліся, а наадварот — старанна зьнішчаліся. Калі ўжо казаць пра гістарычныя рэгіёны, то Глыбокае знаходзіцца на мяжы гістарычнай Віленшчыны (1443—1793, якая існавала больш за тры стагодзьдзі, а больш лякальна — Ашмяншчыны) і Полаччыны (1504—1793). Калі ж кіравацца лёгікай артыкула, то можна данапрыдумляцца да такіх «гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў» як «Салігорскі край». Як мінімум у прэамбуле артыкула мае пакінуць штосьці накшталт «Глыбоцкі край — мастацка-публіцыстычная назва тэрыторыі Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі» без прэтэнзіі на ўтварэньне нейкага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёну. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:06, 16 лістапада 2020 (+03)