Абмеркаваньне:Васіль Ракашэвіч
Выгляд
Значнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Пакуль што не зразумела, чым гэтая асоба адметная на фоне тысяч іншых асуджаных за антысаветчыну хай сабе і пасьля вайны. --Jarash (гутаркі) 02:03, 12 красавіка 2016 (MSK)
- Калі вы ведаеце тысячы беларускіх антысаветчыкаў, зрабіце пра іх агульны артыкул. Асабліва пра 1964 год цікавіць — хаця б дзясятак імёнаў напішыце, тут у абмеркаваньні. Тых хто са зброяй зьбіраўся змагацца. --Ruslan Raviaka 21:34, 12 красавіка 2016 (MSK)
- Чорны кот. --Jarash (гутаркі) 22:17, 12 красавіка 2016 (MSK)
- 1964 год гэта? --Raviaka Ruslan 23:15, 12 красавіка 2016 (MSK)
- Чорны кот. --Jarash (гутаркі) 22:17, 12 красавіка 2016 (MSK)
- Мы ж здаецца размаўлялі пра беларусаў? --Raviaka Ruslan 22:58, 13 красавіка 2016 (MSK)
- 1. Лявон Белы (нар. у 1927) — арыштаваны ў 1959, Асуджаны паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда), атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі[1].
- 2. Пятро Бітэль (1912—1991) — літаратар. У 1950 арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў.
- 3. Міхась Ганько (1918—?) — удзельнік антысавецкай партызанкі[2].
- 4. Аляксандр Доўбік (н. ў 1921 г ў Слуцкім р-не) — настаўнік. 15.10.1958 быў арыштаваны і 22.11.1958 асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі[3].
- 5. Іван Платонавіч Молчан (1914—?) рахункавод калгаса. Арыштаваны 23.9.1950. Асуджаны 14.12.1950 за «сувязь з бандай АУН»[4].
- 6. В. А. Мягкоў (н. 1949) мінчук. Распаўсюджваў лістоўкі з антысавецкімі заклікамі. 9.4.1973 асуджаны за "антысавецкую агітацыю і прапаганду[5].
- 7. І. Ф. Петрашоў (н. 1936) артыст сымфанічнага аркестра. Жыхар Мінска. Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 19.6.1980.
- 8. Міхаіл Данілавіч Наскавец (н. 1940 на Меншчыне) — навуковы супрацоўнік Казахскага навукова-дасьледчага інстытута. Арыштаваны 9.7.1981[6].
- 9. Леанід Аляксандравіч Навара (1928—?) вайсковец. Арыштаваны 17.11.1952. Асуджаны за "ўдзел у антысавецкай арганізацыі «СБМ» да 25 гадоў ППК. [7]
- 10. Яўген Барысавіч Палевікоў (1936—?) Рабочы. Арыштаваны 6.10.1957 у Мінску. Асуджаны 18.12.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду»[8].
- 11. Іосіф Іосіфавіч Петухоўскі (1907—?) займаўся антысавецкай дзейнасьцю. Арыштаваны 30.8.1957. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду»[9].
- Усіх мы ніколі не даведаемся. Не бачу ніякай значнасьці ў артыкуле пра аднаго нічым не адметнага дзеяча. --Jarash (гутаркі) 18:25, 14 красавіка 2016 (MSK)
- А я бачу значнасьць, бо пра супраціў ў сярэдзіне 1960-х зусім нічога не вядома, ды я прасіў шаноўнага спадара назваць не 1950-я, а сярэдзіну 60-х. Большасьць вышэйзгаданых людзей, да вашага ведама — пацярпелі за тое. што належалі ў вайну да СБМу. Пасьля яны не займаліся актыўнай антыбальшавіцкай дзейнасьцю.--Raviaka Ruslan 22:41, 14 красавіка 2016 (MSK)
- Яшчэ раз паўтараю. Асоба ня мае значнасьці, бо не пакінула пасьля сябе сьледу ў гісторыі. Ні мэмуараў, ні народнай памяці. Няма больш-менш грунтоўных біяграфій. Абедзьве крыніцы, прыведзеныя ў артыкуле — гэта проста пункты сярод тысяч такіх жа самых дзеячаў антысавецкага супраціву. Тое, што былі перасьледы такіх асоб пасьля вайны, бачна з прыведзенага вышэй сьпісу (бо у 1930-я сапраўды асуджалі шмат невінаватых). Адным з крытэраў значнасьці ў вікіпэдыі зьяўляецца заўважнае асьвятленьне. Наколькі я разумею, пра асобу няма згадак ні ў адной кнізе, выдадзенай у дзяржаўным выдавецтве. --Jarash (гутаркі) 23:30, 14 красавіка 2016 (MSK)
- Пра яго пісала Наша Ніва ў 1994 ці 1996 годзе, на жаль цяпер трэба шукаць той артыкул, бо тады яшчэ не было газэты ў нэце. Калі кіравацца вашай лёгікай, дык пра Вітушку ці «Чайку», ці Саюз беларускіх патрыётаў, таксама дзяржаўныя выдавецтвы нічога не пісалі. Калі адчыняцца архівы, магчыма стане больш вядома. пра шмат каго з беларускага супраціву. Але вы цяпер прапануеце проста зьнішчыць і тыя малыя крыніцы, якія вядомыя. Чаго тады не прапануеце прыбраць і артыкул пра іншага дзеяча гэтай арганізацыі — Аляксандра Грыгор’ева? Мы ж вялікая краіна і ў нас тысячы выбітных людзей, халера на гэтых двух, значнасьць якіх хаваецца ў архівах КДБ дасюль. --Raviaka Ruslan 23:44, 14 красавіка 2016 (MSK)
- Гэтую лёгіку не я прыдумаў. Гэта правіла вікіпэдыі. Калі б асоба была адметная хаця б яшчэ чым-небудзь, як, напрыклад, літаратар Пятро Бітэль, пытаньня пра значнасьць не было б. --Jarash (гутаркі) 01:24, 15 красавіка 2016 (MSK)