Абмеркаваньне:Астрына
Пасвыканкам
[рэдагаваць крыніцу]Пад здымкам подпіс "Райвыканкам" - які можа быць райвыканкам у Астрыне? --Rasa 14:49, 28 лютага 2009 (UTC)
- Мяркую больш слушная назва — пасялковы выканаўчы камітэт ці пасвыканкам. --Ліцьвін 15:35, 28 лютага 2009 (UTC)
- Сапраўды). Перапрошваю, штосьці мяне з гэтым райвыканкамам заклініла трохі. --Казімер Ляхновіч 17:12, 28 лютага 2009 (UTC)
Пасялковы савет
[рэдагаваць крыніцу]На мой погляд з пасялковымі Саветамі ў сьвятле закону «Об административно-территориальном делении» трэба быць «асьцярожнымі». Таму што ў адпаведнасьці з артыкулам 3 гэтага закону,— «Территория района делится на территории сельсоветов, поселков городского типа...», пасялковыя Саветы НЕ зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай раёну, ёй зьяўляецца само мястэчка, а пасялковы Савет мястэчка зьяўляецца мясцовым органам кіраваньня. Таму, па-першае, тэкст «цэнтар Астрынскага пасялковага савету» не зусім строга правільны. Гэта тое ж самае, калі сказаць, што ну напрыклад Менск зьяўляецца цэнтрам Менскага гарадзкога Савету ці выканкама. Аб цэнтры можна казаць, калі нейкая адзінка тэрытарыяльна ахоплівае некалькі населеных пунктаў, тады адзін зь іх павінен быць цэнтрам гэтай адзінкі. Па-другое, на мой погляд, ня варта ствараць асобныя артыкулы пад гэтыя Саветы: Астрынскі пасялковы савет, па той жа самай прычыне — яны не зьяўляюцца асобнымі адзінкамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:13, 1 сакавіка 2009 (UTC)
- Сапоцкінскі пасялковы савет, напрыклад, акрамя Сапоцкіна ўключае ў сябе яшчэ 49 вёсак --Rasa 11:32, 1 сакавіка 2009 (UTC)
- Статья 13. Полномочия поселковых и сельских Советов депутатов при решении вопросов административно-территориального устройства: Поселковые и сельские Советы депутатов вносят в районные Советы депутатов предложения об отнесении населенных пунктов к категориям городов районного подчинения, поселков городского типа и сельских населенных пунктов, о наименовании (переименовании) сельсоветов, сельских населенных пунктов, установлении и изменении их границ, установлении и переносе административных центров сельсоветов. Законы ў нас цікавыя Так у чым розьніца паміж пасялковымі і сельскімі саветамі (зважаючы на артыкул 13)? Аб цэнтры можна казаць, калі нейкая адзінка тэрытарыяльна ахоплівае некалькі населеных пунктаў, тады адзін зь іх павінен быць цэнтрам гэтай адзінкі. Так. У Астрынскім каля 20 населеных пунктаў. Так і зь іншымі. Па-другое, на мой погляд, ня варта ствараць асобныя артыкулы пад гэтыя Саветы: Астрынскі пасялковы савет, па той жа самай прычыне — яны не зьяўляюцца асобнымі адзінкамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Вельмі спрэчнае сьцьвярджэньне. Ён існуе ([1], [2], [3], [4], ...) і старшыня ёсьць, так чаму не стварыць? --Ліцьвін 16:17, 1 сакавіка 2009 (UTC)
- Калі так, тады добра. Яшчэ сёньня днём, шаблён Савету ўключаў толькі саму Астрыну, таму я зрабіў такую выснову. І, адпаведна, тады дзіўна, чаму рэчаіснасьць дагэтуль не адпавядае закону. Ну і артыкул 13 сапраўды вельмі дзіўна гучыць улічваючы падзел апісаны ў 3-м. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:14, 1 сакавіка 2009 (UTC)
- Яшчэ сёньня днём, шаблён Савету ўключаў толькі саму Астрыну, таму я зрабіў такую выснову. Я ствараю накіды. У сувязі з тым што мала інфармацыі і яна практычна ўся на расейскай мове, я не магу адразу зрабіць поўны шаблён. --Ліцьвін 23:19, 1 сакавіка 2009 (UTC)
- Калі так, тады добра. Яшчэ сёньня днём, шаблён Савету ўключаў толькі саму Астрыну, таму я зрабіў такую выснову. І, адпаведна, тады дзіўна, чаму рэчаіснасьць дагэтуль не адпавядае закону. Ну і артыкул 13 сапраўды вельмі дзіўна гучыць улічваючы падзел апісаны ў 3-м. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:14, 1 сакавіка 2009 (UTC)