Аблвыканкамзах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласьці і фронту (Аблвыканкамзах) — першы найвышэйшы заканадаўчы (паміж зьездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласьці.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаў з 9 сьнежня [ст. ст. 26 лістапада] 1917 году па 2 студзеня 1919 году ў Менску19 лютага 1918 году эвакуяваны ў Смаленск). Створаны ў выніку зьліцьця выканкамаў абласнога Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў (35 чалавек), Савету сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губэрняў (35 чалавек) і Франтавога камітэту Заходняга фронту (100 чал.); уключаныя таксама і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў: рабочых (11 чал.), чыгуначнікаў (4 чал.), паштова-тэлеграфных служачых (2 чал.).

Пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) узначальваў усё ваенна-палітычнае і гаспадарчае жыцьцё Заходняй вобласьці і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў).

Для каардынацыі дзейнасьці камісарыятаў і вырашэньня найбольш важных пытаньняў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласьці і фронту. Друкаваныя органы – газэты «Советская правда», «Западная коммуна». На II зьездзе Саветаў Заходняй вобласьці (1014 красавіка 1918 году ў Смаленску) склад Аблвыканкамзаху паменшаны да 75 чалавек, створаны новыя аддзелы.

Ліквідаваны ў сувязі са стварэньнем Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі.

Прэзыдыюм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.