Мікалай Крывашэін
Мікалай Крывашэін | |
1885 — 5 кастрычніка 1936 | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крывашэін.
Мікала́й Іва́навіч Крывашэ́ін (1885, Ржэў, Цьвярская губэрня — 5 кастрычніка 1936, Масква) — бальшавіцкі дзяяч, кіраўнік разгону І Усебеларускага сходу ў Менску.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэйшая адукацыя. Прыказчык. Пад наглядам з 1905, арыштоўваўся. Бальшавік.
У 1917 салдат 37-го пяхотнага запаснога палка. Сябра камітэту Заходняга фронту, старшыня Менскага губвыканкаму Савету КД. Абраны ва Ўстаноўчы Сход ад Менскай акругі №9 і Заходняга фронту акругоў. Удзельнічаў у паседжаньні УС 5 студзеня.
Удзельнічаў і кіраваў разгонам І Усебеларускага сходу. Пасьля абвяшчэньня пра арышт прэзыдуюму і роспуску дэлегатаў ён падышоў да Зінаіды Юр’евай, «грэнадзёрскага выгляду дзяўчыны», і сказаў: «Ты, красотка, поедешь со мной в автомобиле». З галавы яго паляцела шапка, Юр’ева моцна пабіла Крывашэіна, паводле іншых зьвестак — ледзь не застрэліла[1].
З 1926 загадчык аддзелу Саюзтэкстылынвейгандлю. Арыштаваны ў ліпені 1936, асуджаны Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1989 годзе.